18:15 09.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
ДАІ: Ваўкалакі ў пагонах - "Тады адзін зь міліцыянтаў выцягнуў пісталет і прыставіў яго да маёй галавы"
16:47, 9 Октября |
Украінская газэта «Факты» расказвае змрочную гісторыю пра прыгоды ўкраінца ў Беларусі.
Жыхар Белай Царквы (Кіеўская вобласьць) Рыгор Аляксеенка 2 жніўня прыехаў зь сям’ёй у Віцебск, на сустрэчу з былымі саслужыўцамі. Мерапрыемства праходзіла ў 103‑й паветрана‑дэсантнай дывізіі. Тут праводзіўся і конкурс вайскова‑патрыятычнай песьні, у якім удзельнічала 13‑гадовая дачка Анастасія. Пасьля ўрачыстасьцяў яны выправіліся дахаты. Машыну вяла жонка Кацярына.
Калі да мяжы заставалася кілямэтраў сорак, падзеі сталі разгортвацца, як у дэтэктыве.
— Было ўжо даволі цёмна, вакол лес. І тут нашу машыну спыняюць людзі, апранутыя ў форму супрацоўнікаў ДАІ, —расказвае Рыгор Аляксеенка. — Інспэктар паведаміў, што кіроўца перавысіў хуткасьць, і простым тэкстам сказаў, маўляў, вы «папалі на бабкі». Жонка стала пярэчыць, на што ёй было прапанавана заплаціць 100 даляраў і ўбірацца прэч. Але мы не зьбіраліся плаціць! Бо гэта значыла б прызнаць сваю віну, а мы ніякіх правіл не парушалі. Што мая жонка і заявіла міліцыянту. У адказ такое панеслася… Ён абазваў яе «хахляцкай прастытуткай» — і гэта ў прысутнасьці нашай дачкі! Тут ужо я ня вытрымаў і папрасіў даішнікаў паводзіцца прыстойна. Тады адзін зь міліцыянтаў выцягнуў пісталет і прыставіў яго да маёй галавы з словамі «Я табе зара пушчу кулю ў лоб і прыстрэлю, як сабаку. Як польскія паліцыянты прыстэлілі хахла» (Відавочна, мелася на ўвазе забойства грамадзяніна Ўкраіны Сяргея Кудры, застрэленага ў 2001 годзе на вачах у цяжарнай жонкі — «ФАКТЫ»)
«ФАКТЫ»: — Вы ўпэўненыя, што гэта была міліцыя? Можа, нехта на дарозе разбойнічаў…
— Акурат гэтага мы і спужаліся! Падумалі, што маем справу зь пераапранутымі ў міліцэйскую форму бандытамі. Таму, скарыстаўшыся невялікай паўзай, ускочылі з жонкай у машыну і паімчалі ў люднае месца —да прапускнога пункта «Новая Гута».
…
— Машына ў нас добрая, так што дагналі нас толькі на прапускным пункце. Пад’ехалі ажно тры міліцэйскія аўтамабілі. Жонку і дачку выцягнулі з машыны, і абышліся, як зь небясьпечнымі злачынцамі: рукі на капот, ногі на шырыню плячэй. Дачку пару разоў выцялі галавой аб машыну, міліцыянт пхнуў яе нагой… Мяне спрабавалі выцягнуць з аўто, але калі я ўбачыў, што чыняць з маімі блізкімі, выскачыў сам. І, натуральна, атрымаў сваё. Пазьней, калі нам выклікалі хуткую дапамогу, у мяне зафіксавалі цялесныя пашкоджаньні, а дачку шпіталізавалі з дыягназам «выцён лобнай вобласьці».
— На шум падняліся памежнікі. Памятаю, нехта зь іх крыкнуў: «Бі па нырках, каб сьлядоў не засталося». Мне закулі рукі ў кайданкі, а мяне закінулі за сьпінку сядзеньня аўтамабіля.
…
«Вас, хахлоў, з вашай «памаранчавай» рэвалюцыяй трэба было расстраляць, як сабак. Машыну б пусьцілі пад адхон, яна б разам з вамі згарэла, і нам бы ніхто нічога не даказаў!».
— Калі нас прывезьлі ў Гомельскі РАУС, падпалкоўнік міліцыі, які тады быў у дзяжурнай частцы, сказаў: «Вас, хахлоў, з вашай «памаранчавай» рэвалюцыяй трэба было расстраляць, як сабак. Машыну б пусьцілі пад адхон, яна б разам з вамі згарэла, і нам бы ніхто нічога не даказаў!». Калі з памяшканьня выйшлі практычна ўсе, адзін зь міліцыянтаў на свой страх і рызыку выклікаў «хуткую». Дачку забралі ў больніцу, аказалі дапамогу, пасьля чаго яна з жонкай вярнулася ў райаддзел.
…
— Зьдзекі цягнуліся да 4 гадзін раніцы. Пасьля мяне пасадзілі ў машыну і зьвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У ізалятары мяне зьмясьцілі ў бэтонную камэру да мясцовых бамжоў, папярэдне распрануўшы… дагала.
…
— У жонкі забралі правы й наклалі штраф, эквівалентны 800 далярам. Машыну, праўда, удалося забраць… Мая дачка заявіла, што больш ніколі ў жыцьці не паедзе ў Беларусь.
У ізалятары мяне зьмясьцілі ў бэтонную камэру да мясцовых бамжоў, папярэдне распрануўшы… дагала.
«ФАКТЫ»: — Звычайна іншаземцы, якія траплі ў гісторыю за мяжой, спрабуюць зьвязацца з консульствам. Ці далі вам такую магчымасьць?
—Мне нават адваката не далі! Раніцай, а гэта было ў суботу, 4 жніўня, мяне даставілі ў суд Гомельскага раёну, дзе прызналі вінаватымі па шэрагу артыкулаў: абвінавацілі ў дробным хуліганстве, супраціўленьні й абразе супрацоўнікаў міліцыі ў часе выкананьня імі службовых абавязкаў. Было прынята рашэньне спагнаць зь мяне 1 мільён 302 тысячы беларускіх рублёў.
…
— Калі сустрэліся ў верасьні ў Беларусі з украінскім консулам, я прапанаваў яму праехаць у маёй машыне, а не ў ягонай, з дыпляматычнымі нумарамі. Мы пабывалі ў даішнікаў, заехалі ў кавярню паабедаць і накіраваліся да Новай Гуты. З улікам папярэдняга сумнага досьведу, я быў вельмі асьцярожны, хоць і ехаў з звычайнай для сябе хуткасьцю 90 км/г. Мая машына абсталяваная сыстэмай «аўтакруіз», якая дазваляе аўтамабілю рухацца з зададзенай хуткасьцю. Што не зашкодзіла ДАІ зноў спыніць нас.
…
— Міліцыянты прадэманстравалі нам радар, дзе былі зафіксаваныя чыесьці 140 кілямэтраў у гадзіну. Я вёў сябе вельмі спакойна, але мяне зноў пачалі абвінавачваць у хамстве і нецэнзурных выражэньнях.
Пасьля таго, як падышлі й адрэкамэндаваліся консул і юрыст, міліцыянты зьехалі.
————————————————————————————————————————
Газэта «ФАКТЫ» зьвярнулася па камэнтар да консула Ўкраіны ў Беларусі Васіля Сярдзегі, які быў адным з удзельнікаў сустрэчы на дарозе з супрацоўнікамі беларускага ДАІ.
— Ведаеце, у мяне склалася такое ўражаньне, што гэтая сустрэча была невыпадковай. Нібыта нехта падаслаў гэтых даішнікаў, каб мы цалкам упэўніліся ў словах Рыгора Аляксеенкі. Так што ўсё, што ён паведаміў у сваёй заяве на імя пракурора Гомельскай вобласьці, я пацьвярджаю.
…
— Справу Рыгора Аляксеенкі мы трымаем на кантролі. Зьбіраюся асабіста узяць удзел у паседжаньні 10 кастрычніка.
Каментарыі чытачоў:
— Цікава, ці пойдзе справа ў абарот ці, як заўжды, усё замнуць?
Пра гэтую падзею адпісалі самыя вядомыя мас-медыа Ўкраіны. Таму ёсць верагоднасць, што ўсёткі нешта будзе. Прынамсі, з кіроўцы здымуць накладзены штраф. Але аб кампенсацыі маральных і фізічных стратаў гаварыць не прыходзіцца...
— Ужас. Неужели такое у нас происходит? Даже не верится. Похоже на сказку начала 90-х гг. А ведь ЭТО - тоже ЛУКАШИЗМ!
— Меня, увы, это не удивило. 2 месяца назад почти то же самое произошло с моей дочерью-минчанкой. Девушка получила в результате сотрясение мозга (хорошо хоть в лёгкой форме). Её менты просто ударили, как и девочку с Украины, головой об ментовскую машину. В результате пришили ей сопротивление органам, и суд (спокойно... без мата...) присудил ей штраф в 300$ (это в пересчёте). Так что слов, конечно, уже нет, скоро рык появится.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме