18:30 08.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эўрапейскі Марш: улады ўзялі яшчэ адзін дзень на роздум
17:19, 8 Октября |
Заяўнікі Эўрапейскага Маршу лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, яго намесьнік Віктар Івашкевіч, лідэр Маладога фронту Зьміцер Хведарук і каардынатар кампаніі "Джынс за свабоду" Яўген Афнагель былі запрошаныя для перамоваў у Менгарвыканкам. З афіцыйнага боку на перамовах з заяўнікамі шэсьця прысутнічалі кіраўнік ідэалягічнага Ўпраўленьня Менгарвыканаму Генадзь Курбека, намесьнік гарадзкога пракурора Алесь Стук і намесьнік начальніка гарадзкой міліцыі Іван Мельнікаў.
Чыноўнікі паведамілі, што адпаведна з заканадаўствам збор людзей на Кастрычніцкай плошчы немагчымы, бо вельмі блізка ад яго знаходзяцца адміністрацыйныя ўстановы, а таксама станцыі мэтро. Спасылаліся на станцыі мэтро чыноўнікі і падчас тлумачэньня таго, чаму нельга весьці шэсьце па праспэкце Незалежнасьці. У выніку заяўнікам быў прапанаваны стандартны варыянт "Акадэмія навук - парк Дружбы народаў". Але прадстаўнікі дэмакратычных сілаў адмовіліся разглядаць гэты маршрут, спасылаючыся на значасьць і важнасьць мерапрыемства. Тады чыноўнікі адказалі, што гатовыя выслухаць прапановы іншых маршрутаў.
У сваю чаргу з боку дэмакратычных лідэраў паступіла прапанова перанесьці месца збору ў сквэр Янкі Купалы. Кіраўнік ідэалягічнага Ўпраўленьня Менгарвыканаму Генадзь Курбека запярэчыў на прапанову тым, што ў парку вядзецца рамонт. Але папрасіў пачакаць адказу яшчэ адзін дзень.
Такім чынам, канчатковы адказ з маршрутам правядзеньня Эўрапейскага Маршу будзе вядомы заўтра ў другой палове дня. У сувязі з гэтым прэс-канфэрэнцыя пераносіцца на сераду (у 12:00).
Паводле лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, перамовы адбыліся. "Нас не паставілі перад фактам забароны, - сказаў Вінцук Вячорка. - Нават калі і фармальныя, але нейкія перамовы паміж намі і ўладамі адбыліся. І гэта ўжо пазытыўны вынік".
Падчас перамоваў Віктар Івашкевіч падкрэсьліў, што мэта акцыі - не крытыкаваць, а паказаць зацікаўленасьць у супрацоўніцтве з Эўропай. "Калі супраць удзельнікаў будуць выкарыстоўвацца шчыты і дубінкі, то гэта вельмі нэгатыўна адлюструецца на іміджы ўлады, - сказаў Віктар Івашкевіч. - І ў гэтым будзе вінаватая менавіта ўлада, а не беларускі народ. Мы не губляем надзеі на тое, што ўлады дазволяць правесьці мірнае шэсьце".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |