23:15 02.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прысуд Андрэю Клімаву пакінулі бязь зьменаў
21:51, 2 Октября | Алег Грузьдзіловіч,
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьмены прысуд Андрэю Клімаву, якога ў жніўні асудзілі на 2 гады зьняволеньня ў калёніі. Заўтра, 3 кастрычніка, былога дэпутата могуць адправіць у калёнію строгага рэжыму.
Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе разгледзелі касацыйную скаргу Андрэя Клімава.
Нагадаю, 1 жніўня Цэнтральны суд Менску прызнаў былога дэпутата вінаватым у распаўсюджваньні праз інтэрнэт заклікаў супраць улады і асудзіў на два гады зьняволеньня ў калёніі.
Упершыню да апазыцыйнага палітыка ўжылі такую меру пакараньня, як зьняволеньне ў калёніі строгага рэжыму, — туды зьмяшчаюць рэцыдывістаў.
Паводле зьвестак з канцылярыі Менскага гарадзкога суду, прысуд Андрэю Клімаву пакінулі бязь зьменаў.
Як праходзіў разгляд скаргі? У канцылярыі суду пра гэта казаць адмаўляюцца. Адвакатка Валянціна Лятун, якая бараніла інтарэсы Андрэя Клімава, як і ягоныя сваякі, з журналістамі не кантактуе. Вядома толькі, што скаргу разглядалі за зачыненымі дзьвярыма. Закрыты быў і працэс у Цэнтральным судзе Менску.
Сябра і калега Клімава з Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык мяркуе: вынік суду пацьвердзіў, што Андрэй Клімаў на кампраміс з уладай не пайшоў і па-ранейшаму не прызнае сябе вінаватым.
“Мяркую, Андрэй працягвае змагацца і робіць усё магчымае ў гэтых умовах. Гэта падкрэсьлівае ягоную прынцыповасьць, тое, што ён абсалютна мужны і самаахвярны чалавек”, — кажа Ігар Шынкарык.
Андрэя Клімава арыштавалі 2 красавіка, з таго часу ён знаходзіцца ў Менскім сьледчым ізалятары. Паводле закону, калі касацыйны суд пакінуў прысуд бязь зьмены, асуджанага могуць ужо на наступны дзень этапаваць у калёнію.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |