19:00 02.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Страйк прадпрымальнікаў ідзе па ўсёй Беларусі

17:43, 2 Октября | Іна Студзінская, Алесь Дашчынскі, Вячаслаў Кулік,

Сёньня ў Менску частка прадпрымальнікаў страйкавала. Каля двухсот прадстаўнікоў некалькіх рынкаў сабраліся каля гандлёвага цэнтру “Паркінг”, які сёньня таксама не працаваў.

Паводле аднаго зь лідэраў Алеся Макаева, сёньня не працавалі радыёрынак і будаўнічы рынак у “Ждановічах”, часткова не працаваў “Мир моды”, гандлёвыя цэнтры “Эўропа”, “Купалаўскі” і “Паркінг”.

Да страйкоўцаў прыехаў начальнік упраўленьня прадпрымальніцтва Менгаравыканкаму Аляксандар Каліноўскі. Ён запрасіў усіх ахвочых сабрацца заўтра ў гарадзкі цэнтар нерухомасьці і абмеркаваць усе пытаньні.

Каля гандлёвага цэнтру “Паркінг” у Менску міліцыянты затрымалі аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева. Яго і Алеся Поклада адвезьлі ў Савецкі райаддзел унутраных справаў Менску, але пасьля высьвятленьня асобаў адпусьцілі. А да “Паркінгу” падагналі “аўтазак”, вялі апэратыўныя здымкі.

Старшыня аргкамітэту ў справе стварэньня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў заявіў, што сёньня на рынках Беларусі спынілі працу 30 000 прыватных прадпрымальнікаў. Віктар Гарбачоў паведаміў, што ў Слоніме сёньня 100% прадпрымальнікаў удзельнічаюць у аднадзённым страйку.У Баранавічах – 95%, у Слуцку і Пінску – 90%, у Сьветлагорску – 70%, у Бабруйску, Рэчыцы, Віцебску – 50%. Да страйку далучыліся таксама прадпрымальнікі ў Пружанах, Беразіно, Узьдзе, Крупках.

У Салігорску супрацоўнікі міліцыі і КДБ спрабавалі затрымаць на рынку “Кастрычніцкі” сябру аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандара Цацуру.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня прадпрымальнік Леанід Навіцкі праходзіў па артыкуле 17 частка 1 – грубая лаянка на адрас ахоўнікаў парадку. Судзьдзя палічыла, што штрафу будзе замала і асудзіла Навіцкага 12 суткамі арышту.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме