19:00 02.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прадпрымальнікі патрабуюць прафесійнага свята<BR><BR>І не толькі
17:17, 2 Октября |
Прадпрымальнікі перадалі ў «палату прадстаўнікоў» больш за тысячу подпісаў ад прадстаўнікоў практычна з кожнага рынка краіны. Як паведамляюць актывісты аб’яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва», подпісаў яны насамрэч сабралі больш як 20 тысяч – але аддаваць іх будуць «порцыямі».
Подпісы збіраліся пад зваротам на імя Анатоля Паўловіча, які ўзначальвае камісію, што займаецца ў тым ліку і прадпрымальніцтвам. «У звароце мы выклалі сваю стратэгію, свае эканамічныя абгрунтаванні па тэме “Як далей жыць і дзейнічаць прадпрымальнікам”, – паведаміў каардынатар па Мінску аб’яднання “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Аляксандр Таўстыка. – Нам прапанавалі кінуць гэтыя подпісы ў паштовую скрыню, але мы дамагліся таго, каб сакратар прыняў іх асабіста».
Найперш людзі выступаюць супраць сумнавядомых Лукашэнкавых указаў, якія забараняюць індывідуальным прадпрымальнікам наймаць супрацоўнікаў (апроч блізкіх сваякоў).Але, па словах Таўстыкі, ў звароце разглядаюцца шмат пытанняў па розных галінах прадпрымальніцкай дзейнасці.
Дарэчы, сённяшнюю акцыю прадпрымальнікі вырашылі назваць «страйк-свята». Старшыня згаданага аб’яднання Віктар Гарбачоў кажа, што прадпрымальнікі прапануюць «палаце» ўвесці дзень 2 кастрычніка як прафесійнае свята: «Ёсць Дзень шахцёра, Дзень сувязіста, Дзень міліцыі – чым прадпрымальнікі горшыя?»
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |