19:30 01.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ціск замест перамоваў<br>Што прадпрымуць прадпрымальнікі?
17:43, 1 Октября |
Лідар аб’яднання «За свабоднае разьвіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў сведчыць, што напярэдадні папераджальнага страйку прадпрымальнікаў на актывістаў прадпрымальніцкага руху з боку ўладаў робіцца ціск.
У шэрагу такіх выпадкаў – сённяшні факт: сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, каардынатар грамадскага аб’яднання «За свабоднае разьвіццё прадпрымальніцтва» Аляксандр Цацура аштрафаваны судом Салігорскага раёну на 31 тысячу рублёў.
«Паводле сп. Цацуры, сёлета ён сем разоў звяртаўся ў Салігорскі райвыканкам па дазвол у арганізацыі мітынгу ці пікету. Кожны раз улада адмаўляла. Падчас падрыхтоўкі да сацыяльных акцыяў 30 верасня спадар Цацура выкарыстаў вулічныя абвесткі ў выглядзе папяровых аб’яваў на слупах. За гэта і аштрафаваны», – паведамляе радыё «Свабода». Суддзя Вожава абвінаваціла А.Цацуру ў парушэнні артыкулу 23.34 ч.1 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання).
«Сёння сябра Савета нашага аб’яднання Мікалай Рамашын выкліканы ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска – без позваў, “на гутарку”. Ужо позваю іншага члена Савета, Алега Шабетніка, выклікалі ў міліцыю, – распавёў В.Гарбачоў прэсавай службе АГП. – Па ўсёй Беларусі адміністрацыі гарадоў, раёнаў, рынкаў ды сельсаветы выклікаюць актывісаў прадпрымальніцкага руху і пагражаюць, што людзі, якія не выйдуць гандляваць 2 кастрычніка, будуць пазбаўленыя гандлёвага месца».
Аднак Віктар Гарбачоў упэўнены, што гэтыя захады не будуць мець вырашальнага ўплыву. «Аднадзённая забастоўка прадпрымальнікаў 2 кастрычніка адназначна адбудзецца», – заявіў Гарбачоў інфармагенцтву БелаПАН. Паводле слоў В.Гарбачова, штуршком да правядзення забастоўкі паслужыла прыняцце ўказа №760, згодна з якім, пачынаючы з 1 студзеня 2008 года, індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) не могуць прыцягваць наёмных работнікаў, за выключэннем членаў сям’і і блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці работнікаў у ІП да трох чалавек. «Апошняй кропляй у цярпенні ІП сталі летнія масавыя праверкі на рынках, неабгрунтаваныя штрафныя санкцыі і арышты тавараў. Гэтыя рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў і нежаданне іх прыслухацца да ІП прывялі да таго, што мы вымушаны пайсці на крайнія меры па адстойванні нашых правоў і інтарэсаў», – сказаў лідэр прадпрымальніцкага руху.
На яго думку, да забастоўкі ІП падштурхнула таксама адсутнасць у краіне закона аб малым і сярэднім бізнесе. «Людзі ні ўва што не вераць, не разумеюць, якія ў нас існуюць указы і дэкрэты, і на падставе чаго яны працуюць. Няма дакладнага і зразумелага заканадаўства. ІП хочуць мець адзін кампактны, зразумелы, а, галоўнае, доўгатэрміновы закон», – кажа В.Гарбачоў.
«Што прадпрымуць прадпрымальнікі, калі папераджальная забастоўка не прынясе вынікаў?» – запыталася прэс-служба АГП у В.Гарбачова. Ён адказаў: «Тады з 1 студзеня мы мусім пачаць бястэрміновую забастоўку: не будзем ні працаваць, ні плаціць падаткаў».
- 14.09.2006 -
- 09.03.2007 -
- 09.03.2007 -
- 17.07.2007 -
- 01.10.2002 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме