18:00 30.09.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сьветлагорcк - на кватэры С.Міхальчанкі праводзяць вобыск
14:47, 30 Сентября | Алесь Дашчынскі,
Сёньня ў Сьветлагорску міліцыянты затрымалі актывістак ПКБ Сьвятлану Міхальчанка і Вольгу Янкоўскую , якія распаўсюджвалі лістоўкі зь інфармацыяй пра адмену льгот.
У горадзе плянавалася правесьці 11 сацыяльных пікетаў, аднак усе яны былі забаронены ўладамі. Сьвятлана Міхальчанка сказала:
“Мы і не пашлі на тыя месцы, дзе меркавалі правесьці пікеты. Мы ўзялі лістоўкі і пайшлі на “Маладзёжны” рынак. Я стаяла з партфэлем і ў мяне было больш за 300 лістовак. Я ніякіх дзеяньняў не прадпрымала. Аднак міліцыянты адвялі ў апорны пункт”.
Вольга Янкоўская мела з сабой каля 20 лістовак і пасьпела некалькі зь іх раздаць на рынку. Яе таксама затрымалі.
У абедзьвюх жанчын правялі дагляд асабістых рэчаў і сканфіскавалі лістоўкі.
Потым выклікалі сьледчага і правялі вобыск на кватэры. Міліцыянты знайшлі на кватэры, дзе жывуць спадарыні Міхальчанка і В.Янкоўская яшчэ сем лістовак. Яны таксама былі сканфіскаваныя.
Паводле С.Міхальчанкі, яе вінавацяць у адміністрацыйным правапарушэньні, у распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |