16:30 26.09.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Вінцука Вячорка: “Прынцыповага перагляду стратэгіі дыялога з уладай не будзе”
14:02, 26 Сентября | Міхаіл Пашкевіч,
Cёння, на Управе БНФ адбылася форс-мажорная прэсавая канферэнцыя з нагоды учарашніх арыштаў Віктара Івашкевіча і Валерыя Ухналёва. Нагадаем, учора увечары, пасля святкавання дня народзінаў Віктара Івашкевіча, на выхадзе з рэстарацыі “Эль Памідора” палітыкі былі затрыманыя нечакана зёявіўшыміся супрацоўнікамі міліцыі. Палітыкі былі абвінавачаныя у парушэнні грамадскага парадку і дастаўленыя у УУС Першамайскага раёну.
На момант правядзення прэсавай канферэнцыі на волі знаходзіўся толькі В. Ухналёў. Старшыня аргкамітэту “Еўрапейскага маршу” Віктар Івашкевіч чакаў суду.
“На гэты раз улады вырашылі загадзя падрыхтавацца да Маршаў”,-адзначыў В.Вячорка, распачаўшы канферэнцыю.-“што сведчыць аб удалай працы аргамітэту”. На яго думку, менавіта такімі прэвентыўнымі мерамі улады спрабуюць сарваць восеньскія планы дэмакратычных сілаў. “Самае горшае тут тое, што размова ідзе пра банальны грубы паклёп. Абвінаваць прыстойных людзей у парушэнні нібыта грамадскага грамадзкага парадку, называючы із нецвярозымі—звычайны метад дыскрэдытацыі. Але, паводле уласнага расследавання Партыіі БНФ, я магу абсалютна дакладна сказаць, што ні В. Івашкевіч, ні В.Ухналёў не былі у тым стане, што ім прыпісваецца.”
“Прынцыпова новым у гэтай сітуацыі з’яўляецца тое, што два палітыка, прадстаўляючых, па сутнасці, супрацьлеглыя ідэалогіі, разам святкавалі дзень народзін аднаго з іх. А гэта ужо не проста публічныя дэкларацыі пра дамоўленнасці. Гэта сведчыць аб насамрэч сяброўскіх стасунках у кааліцыі”,—пракаментаваў арышта Анатоль Лябедзька.-“Ва ўмовах, калі каардынатары маршаў спакойна дамаўляюцца пра узаемадзеянне, уладам, зразумела, прыходзіцца ійсці на што заўгодна, абы сарваць мерапрыемствы.”
С.Калякін у чаговы раз абвінаваціў дзеючыя ўлады ў парушэнні самых элементарных законаў. Больш таго, “фактычна мы маем справу са злачынным рэжымам. Прычым злачынным на усіх узроўнях: ад таго, хто аддае незаконны загад, да непасрэдных выканаўцаў.”
Астатнія выступоўцы—А.Саннікаў, З.Хведарук— таксама асудзілі прэвентыўныя арышты сваіх калегаў.
Здаецца, самы час падумаць над мэтазгоднасцю абранай стратэгіі дыялога з уладай. Прынамсі, так гучала першае і галоўнае пытанне журналістаў да палітыкаў. Аднак, па словах Вінцука Вячоркі, прынцыповага перагляду стратэгіі не будзе. “Мы будзем працягваць выклікаць службоўцаў і чынавенства на дыялог. Канечне, з папраўкай на дзеючую рэчаіснасць”…
Пад час правядзення канферэнцыі стала вядома пра вызваленне В. Івашкевіча. Суддзя адправіла справу на даразгляд. Аднак выступоўцы не адмовіліся ад абвінавачвання уладаў:”Улюбым выпадку гэта не здымае з уладаў адказнасці. Мяркуем, хуткім чыеам мы станем сведкамі новай дыскрэдытацыйнай кампаніі супраць дэмакратычных сілаў. І у чарговы раз злачынцы ва уладзе прадэманстравалі грамдзкасці, што непагрэбуюць аніякімі метадамі.”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме