17:01 25.09.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Крымінальная справа супраць З.Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня
15:43, 25 Сентября |
Адвакат Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў даведаўся, што новую крымінальную справу супраць ягонага падабароннага завялі яшчэ 14 жніўня. Аляксандар Галіеў паведаміў, што месяц таму тэлефанаваў сьледчаму, і той запэўніваў яго, што ніякая крымінальная справа не была распачатая.
Аляксандар Галіеў не выключае, што Зьмітру Дашкевічу прапаноўвалі іншага адваката, але ён папросту адмовіўся ад паслугаў абаронцы і не стаў даваць паказаньні.
Раней сустаршыня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч у сваім лісьце паведаміў аб тым, што супраць яго сьледчыя КДБ распачалі новую крымінальную справу. Гэтым разам – паводле 402 артыкулу (адмова даваць паказаньні).
Зьмітра Дашкевіча, які ад 15 верасьня адбывае паўтара года зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, неаднойчы спрабавалі дапытаць у крымінальнай справе супраць некаторых сяброў “Маладога фронту”. Але ён адмаўляўся сьведчыць супраць сваіх паплечнікаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |