16:45 06.09.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Суд апраўдаў “прэзідэнцкую” Акадэмію
15:19, 6 Сентября | Міхаіл Пашкевіч,
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў правамерным рашэнне адміністрацыі Акадэміі кіравання об адлічэнні Юрася Алейніка.
Нагадаем, гэта ужо паўторнае рашэнне суду па справе “Алейнік супраць Акадэміі кіравання”. Першы раз суддзя наогул не палічыла Акадэмію Кіравання падсуднай звычайнаму суду. Менскі гарадскі суд вярнуў справу на даразгляд, і суд апраўдаў “прэзідэнцкую” Акадэмію. За час ад адлічэння Алейніка да сённяшняга рашэння некалькі вядучых ВНУ замежжа заявілі аб гатоўнасці прыняць яго да сябе. Так, на сённяшні момант расійскі Дзяржаўны універсітэт-Вышэйшая Школа эканомікі гатовы залічыць Юрася на 3 курс.
Яшчэ раней, у чэрвені, Юрась мог паспяхова быць залічаным у Нацыянальны Універсітэт –Кіева-Магілянскую акадэмію. Па словах былога студэнта, рашэнне аб ад’ездзе не можа быць прынята так лёгка і ён, зразумела, вагаецца. “У любым выпадку я буду абскарджваць рашэнне суда,”—зазначыў Юрась.
Нагадаем, афіцыйнай падставай аб адлічэння Юрася сталі нібыта шматлікія прагулы. Пры гэтым, як звычайна, адміністрацыя ВНУ карысталася палітыкай падвоеных стандартаў—Юрась мае далёка не больш за ўсіх прагулаў, аднак адлічаны ён. Сапраўдная прычына – у актыўнай грамадзка-палітычнай пазіцыі юнака. Беларускія праваабаронцы і грамадскасць небезпадстаўна лічаць справу Алейніка палітычнай. На працягу ўсяго працэса юрыдычную і інфармацыйную падтрымку Юрасю аказвалі Беларускі Хельсінскі Камітэт і амаль усе няўрадавыя арганізацыі. Сам Юрась лічыць працэс знакавым для ўсяго беларускага студэнцтва. Яно і зразумела, на яго месцы можа апынуцца кожны.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме