16:01 06.09.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларускі Центрвыбаркам будзе вучыцца датэрміновым выбарам
14:41, 6 Сентября |
Запрашэнне наведаць Украіну ў час выбарчай кампаніі ў Вярхоўную Раду прыйшло на імя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Але сама яна ў гэты перыяд будзе знаходзіцца ў адпачынку, а замест яе да нашых паўднёвых суседзяў паедзе сакратар Мікалай Лазавік і адзін сябраў ЦВК.
Як адзначаецца ў запрашэнні, галоўная мэта паездкі – абмен вопытам у правядзенні датэрміновых выбараў. Але, як паведаміў Рацыі Мікалай Лазавік, гэта не азначае, што ў Беларусі варта чакаць датэрміновай змены складу парламента: “Мы сваю пазіцыю наконт даты правядзення парламенцкіх выбараў выказалі – 12 кастрычніка 2008 года. Але канчатковую дату можа назваць толькі адзін чалавек – прэзідэнт”.
Па словах Лазавіка, беларускі ЦВК больш будзе цікавіць не тэхнічны бок правядзення выбараў у Вярхоўную Раду, а паводзіны палітычных суб’ектаў у той складанай сітуацыі, якая цяпер склалася ва Украіне.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |