18:30 05.09.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Пікет у кожны двор

15:38, 5 Сентября | Міхаіл Пашкевіч,

30 верасня бягучага года у рамках кампаніі АДС “Сацыяльны марш” адбудзецца агульнанацыянальны пікет супраць адмены сацыяльных гарантыяў. Як паведаміў учора Анатоль Лябедзька, ужо зараз сіламі рэгіянальных кааліцыяў плануецца правесці каля 300 такіх пікетаў. Прынамсі, заяваў на правядзенне мясцовыя выканкамы атрымаюць столькі. Асаблівасць пікетаў у іх шматлікасці:

“Калі кожны актывіст выставіць пікет у сваім двары, яго заўважаць усе суседзі і проста зацікаўленыя. Мы робім разлік на максімальна шырокае інфармаванне насельніцтва шляхам хай сабе і дробных, але шматлікіх пікетаў. Збольшага, і міліцыі нашай цяжкавата будзе адразу ж разарвацца  па усіх кутках населеннага пункта. Да таго ж, ёсць розніца, хто інфармуе насельніцтва –невядомы актывіст, ці чалавек, які жыве побач, які мае давер і павагу”, —зазначыў  старшыня аргкамитэту па подрыхтоўцы  “Сацыяльнага маршу”Валер Ухналёў.

 “Інфармаванне насельніцтва пра адмену гарантыяў, пра праблемы прадпрымальнікаў і студэнтаў, ліквідатараў аварыі на ЧАЭС і пенсіянераў і, безумоўна, рэклама Еўрапейскага і Сацыяльнага маршаў –вось галоўныя задачы, якія павінны рэалізаваць пікеты,”—паведамілі учора на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі аргкамітэта. Асноўны упор робіцца менавіта на рэгіёны, — зазначае аргкамітэт,  — менавіта рэгіёны найменш дасведчаныя пра адменцу гарантыяў”.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме