14:30 04.09.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ідзе суд над актывісткай “Маладога фронту” Настай Азаркай
12:05, 4 Сентября |
Наста Азарка дала паказаньні ў судзе. Яна прызнала, што брала ўдзел у пікетаваньні ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча, а таксама ў галадоўцы салідарнасьці ў ліпені.
Лекар Жук пацьвердзіў, што Наста Азарка патрапіла ў шпіталь пасьля таго, як згубіла прытомнасьць у выніку галадоўкі. Маці дзяўчыны Зоя Азарка адмовілася быць сьведкай у справе дачкі і засталася ў залі суду.
Допыт сьведак завяршыўся, і судзьдзя зачытала станоўчую характарыстыку на Насту зь Нясьвіскага льнозаводу.
Сярод дакумэнтаў, якія разглядаюць у судзе — пратакол зь інтэрвію Насты для Радыё Свабода.
У двары суду стаіць аўтобус са спэцназаўцамі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме