18:45 24.08.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Вітаем дэмакратычную краіну <br> Віншаванне ад Аб’яднанных дэмакратычных сіл
17:07, 24 Августа |
Сёння спаўняецца 16 год з таго дня, як Вярхоўная Рада абвясціла незалежнасць Украіны. Гэты акт пазней быў падтрыманы ўкраінскім народам на ўсенародным галасаванні.
Акт 24 жніўня быў вынікам працяглага гераічнага змагання сыноў і дачок Украіны за непадзельнасць і незалежнасць краіныВялікім ідэалам, накрэсленым айцамі ўкраінскай дзяржаўнасці ХХ ст., была не толькі непадзельная і незалежная, але і дэмакратычная, еўрапейская Україна. Яшчэ ні аднаму народу на свеце не ўдавалася адразу, з першае спробы сцвердзіць дэмакратычны лад, пабудаваць прававую дзяржаву.
Дэмакратыя заўсёды ёсць вынік працяглай і паслядоўнай барацьбы. Важным крокам у гэтым напрамку была ўкраінская Аранжавая рэвалюцыя, якая засведчыла, што ўкраінскі народ імкнецца ў сям’ю дэмакратычных краін. Яшчэ адным крокам у гэтым напрамку могуць стаць сёлетнія парламенцкія выбары.
Мы, прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі віншуем украінскі народ з Днём незалежнасці і жадаем нашым паўднёвым братам і сёстрам умацавання асноў незалежнасці і дэмакратычнага ладу ў краіне.
Анатоль Лябедзька,
старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Анатоль Ляўковіч,
выканаўца абавязкаў старшыні
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
Вінцук Вячорка,
старшыня Партыі БНФ
Сяргей Калякін,
першы сакратар ЦК
Партыі камуністаў Беларускай
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |