13:30 20.08.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Менску адбыўся “Сацыяльны форум”
11:03, 20 Августа |
У менскай штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі ўчора прайшоў “Сацыяльны форум”. Прадстаўнікі прадпрымальніцкіх, моладзевых арганізацыяў, чарнобыльцаў, дэпутатаў мясцовых саветаў і праваабаронцаў шукалі агульныя падыходы да вырашэньня праблемаў, зьвязаных з парушэньнем уладамі правоў чалавека.
У Мінск прыехалі каля пяцідзесяці прадстаўнікоў няўрадавых і непалітычных арганізацыяў, якія цярпяць перасьлед уладаў за сваю грамадзкую актыўнасьць.
“Мы сабралі “Сацыяльны форум” – па тых праблемах, якія існуюць у адносінах да пэўных сацыяльных групаў грамадзянаў: прадпрымальнікаў, ліквідатараў, дзейных дэпутатаў, праваабаронцаў, моладзі. Прынялі рэзалюцыю ў абарону сваіх правоў і сацыяльных гарантыяў”, – расказаў ш інтеэрв’ю радыё “Свабода” адзін з арганізатараў форуму, лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.
Удзельнікі форуму падтрымалі правядзеньне сёлетняй восеньню Эўрапейскага і Сацыяльнага маршаў і выступілі з пратэстам у сувязі з адменай уладамі сацыяльных ільготаў. Апрача гэтага, сабраныя на “Сацыяльным форуме” выступілі супраць указаў Аляксандра Лукашэнкі, якія істотна абмяжоўваюць правы прадпрымальнікаў, і падтрымалі ініцыятывы дэпутатаў мясцовых саветаў, якія бароняць сацыяльныя правы людзей.
Удзельнікі форуму вырашылі зьбірацца на такія паседжаньні раз на паўгодзьдзе, каб людзі маглі сказаць пра парушэньне сваіх грамадзянскіх правоў.
(Паводле радыё “Свабода”)
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме