19:15 30.07.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Агітацыя для пасажыраў электрацыў

16:47, 30 Июля |

29 ліпеня Маладыя Дэмакраты правялі  чарговую акцыю па  інфармаваньню насельніцтва аб прапановах Эўрапейскага Зьвязу беларусам . На гэты раз асноўны акцэнт быў  зроблены на людзей, якія з’язджалі  з Менску ў іншыя рэгіёны нашай краіны,  а менавіта на пасажыраў  электрацыяў . Прычым інфармацыйнымі матэрыяламі   былі  забясьпечаны пасажыры  ўсіх накірункаў на выездзе з Менску.

"Менавіта такія месцы па распаўсюду матэрыялаў былі  абраны невыпадкова, -  пракаментаваў  Андрэй Дзенісевіч, адзін з сябраў  Маладых Дэмакратаў , -  менавіта такім відам транспарту карыстаюцца людзі , якіх набліжаючыяся рэформы беларускай сацыяльнай сыстэмы закрануць у першую чаргу. Таксама, мы сыходзілі  з таго, што пасажыры маюць час як прачытаць, так   перадаць матэрыял іншым людзям, фактычна, ва  ўсіх рэгіёнах Беларусі ."

Рэакцыя пасажыраў  была станоўчая (а пасьля таго як даведвалісь, што  брашуры бесплатныя - бралі, нават, без цені  сумневу), прапановы
Эўрапейскага Зьвязу выклікалі  здаровую цікавасьць, асабліва ў  кантэксьце  таго, што з наступнага году, так званая "сацыяльна арыентаваная" дзяржава пазбаўляе ільготаў самыя безабаронныя слаі  насельніцтва: маладых  людзей, пэнсіянэраў ,  інвалідаў . Асноўныя пытаньні , што гучалі ад людзей, атрымаўшых матэрыялы па прапановах Эўрапейскага Зьвязу да Беларусі ,  зводзілісь да таго, "чаму Эўрапейскі  Зьвяз не пачаў падтрымоўваць Беларусь да гэтага часу?"   "як непасрэдна на кожным чалавеку адаб’ецца дапамога Эўрапейскага Зьвязу?" Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні  з боку маладых актывістаў  прымусілі шмат людзей задумацца адносна сёньняшняй  сітуацыі ў  Беларусі , магчыма, зрабіць лагічныя, але небясьпечныя для  сёньняшней палітычнай сыстэмы высновы.

"На шчасьце, акцыя прайшла без  інцыдэнтаў, мы, Маладыя Дэмакраты,
безумоўна, працягнем кампанію па  інфармаваньню беларусаў  аб Эўрапейскім  зьвязе, яго каштоўнасьцях і эўрапейскіх перспектывах Беларусі" -  падсумаваў  Андрэй Дзенісевіч.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме