16:30 25.07.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прыйдзем падтрымаць Кастуся!
15:03, 25 Июля | Міхаіл Пашкевіч,
Сёння у 11.30 адбылося чарговае паседжанне Ленінскага суду г. Мінска па скарзе Кастуся Лукашова. Нагадаем, сп. Лукашоў абвінавачваўся па арт. 364 , што уключае ў сябе і злоснае непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, і супраціў. У свой час прысуд гэтага ж суду быў вернуты на пераразгляд. Ці змянілася што у самой справе і судовым працэсе? Бадай што не.
Як звычайна, сведка нібыта пацярпела боку (міліцыянта) Грыб наогул не з’явіўся ў суд. Замест яго пракурор запрасіў былога намесніка начальніка Цэнтральнага РУУСа, на той час непасрэднага начальніка міліцыянтаў-фігурантаў. Адстаўны афіцэр доўга даводзіў суду пра “незаконопослушного гр-на Сивчика”, аднак прадставіць афіцыйныя дакументы на затрыманне Сіўчыка не змог, хаця неаднарозава нагадваў прысутным аб сваёй юрыдычнай адукацыі.
На пытанне адвакаткі сп. Лукашова, ці памятае ён яшчэ Закон “Аб міліцыі” і яго змест, адказваў станоўча. І дадаваў, што ён усё роўна зрабіў усё правільна. Здаецца, самы раз завесці яшчэ адну крымінальную справу. Але суддзя Жулкоўская прапусціла непатрэбныя ёй аргументы міма вушэй. Пэўна, папросіць пракуратуру заняцца гэтым момантам асобна.
Апошняе слова сп. Лукашова, здаецца, слухалі толькі тыя, хто прыйшоў яго падтрымаць — сваякі, сябры і моладзевыя актывісты. Яно і нядзіўна: размова ішла аб нялёгкім лёсе сп. суддзі. Няпроста ёй выбіраць між гонарам мундзіра і гонарам звычайнага прыстойнага чалавека .”Юрыдычная бязглуздзіцца гэтай справы ўжо даўно відавочная. Але ёсць і чалавечы аспект,”- дадаў сп. Лукашоў. — Не забывайце — час усё расставіць па сваіх месцах.”
Заўтра, а 10-й гадзіне, у Дома правасуддзя будзе абвешчана рашэнне суду.
Прыйдзем і падтрымаем Кастуся!
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме