17:00 19.07.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

“Маладыя дэмакраты” агітуюць за Еўразвяз (фота)

15:07, 19 Июля | Міхаіл Пашкевіч, , Фото: Міхаіл Пашкевіч

Кампанію па інфармаванню насельніцтва аб перспектывах супрацоўніцтва з Еўразвязам праводзіць моладзь у Менску. Сёння пяцёра актывістаў “Маладых дэмакратаў” аб 11-й гадзіне пачалі распаўсюд агітацыйных і інфармацыйных матэрыялаў.

Так, болей за тысячу менчукоў атрымалі каляровую брашуру пра выгоды Еўразвязу, а таксама спецвыпуск газеты “Свабоду Беларусі”, прысвечаны адмене ільготаў і сацыяльных гарантыяў.

Насуперак сцвярджэнням афіцыйнай прэсы, большасць жыхароў сталіцы даволі цьмяна ўяўляюць сабе, што ж у іх забіраюць. Пра прапановы Еўразвязу і гаварыць няма чаго: па БТ пра такое не кажуць.

Акцыя працягвалася каля 40 хвілінаў ля станцыи метро  “Усход”  і абышлася без затрыманняў. Чаго і вам жадаем.

Фотографии:


Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме