19:45 17.07.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На канцэрце 27 ліпеня выступяць "Крама", "Нейра Дзюбель", "Таварыш Маўзэр", "ПЛАН" і "Партызанская школа"
18:25, 17 Июля | Прэс-група Партыі БНФ
Аргкамітэт сьвяткаваньня 27 ліпеня правёў прэс-канфэрэнцыю для журналістаў з нагоды зацьверджаньня пляну адзаначэньня Дня абвяшчэньня Сувэрэнітэту.
Вырашана, што ў 16:00 каля Чырвонага касьцёлу адбудзецца сустрэча дэпутатаў Вярхоўнага савету БССР ХІІ скліканьня, якія і прымалі Дэклярацыю аб Сувэрэнітэце, з моладзьдзю, што нарадзілася пасьля 1990 году і ўсё жыцьцё пражыла ў незалежнай Беларусі.
А 17:00 удзельнікі акцыі пойдуць у сквэр Янкі Купалы, дзе разам зь беларускімі пісьменьнікамі і паэтамі ўскладуць кветкі да помніка беларускага песьняра Незалежнасьці.
А 18:00 у парку на плошчы Бангалёр адбудзецца мітынг-канцэрт.
"Весьці канцэрт і выступаць з прамовамі будуць сябры моладзевых арганізацыяў, якія нарадзіліся пасьля 1990 году, якім 17 і менш гадоў", - заявіў старшыня Аргкамітэту, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
На правядзеньне мітынгу-канцэрту была пададзеная заяўка ў Менгарвыканкам за подпісам Віктара Івашкевіча і намесьніка старшыні БСД(Г) Ігара Рынкевіча. Адказу пакуль не атрымана.
"Калі будзе атрыманы адказ і мы зможам усталяваць апаратуру, на канцэрце выступяць такія гурты, як "Крама", "Нейра Дзюбель", "Таварыш Маўзэр", "ПЛАН", "Партызанская школа" і бардэса Кася Камоцкая", - кажа Віктар Івашкевіч.
"Асноўная ідэя сьвяткаваньня 27 ліпеня - паказаць пакаленьне 17-гадовых, тых, хто стварыў Плошчу, тых, каго сёньня судзяць за грамадзкую дзейнасьць, - адзначыў сябра Аргкамітэту Павал Севярынец. - Моладзь, якой 17 год і менш, павінна стаць рухавіком гэтай акцыі".
Ігар Рынкевіч, які разам з Віктарам Івашкевіча падаваў заяўку на правядзеньне мітынгу-канцэрту, адзначыў: "Мы мусім паказаць уладам, што Дзень Незалежнасьці ня 3, а 27 ліпеня. Мы вельмі ўдзячныя музыкам, якія далі згоду ўзяць удзел у канцэрце".
Арганізатары мітынгу-канцэрту заявілі, што акцыі ў 16:00 каля Чырвонага касьцёлу і ў 17:00 у сквэры Янкі Купалы адбудуцца ў любым разе, бо дазволу ад Менгарвыканкаму не патрабуюць.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме