11:00 16.07.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гурт «Чырвоным па Белым» прэзэнтуе новы альбом у Дзень Салідарнасьці
09:47, 16 Июля |
Сёньня, 16 ліпеня, у дзень Салідарнасьці, гурт «Чырвоным па Белым» прэзэнтуе альбом «Крывавы Сакавік»
"Крывавы Сакавік" гэта 20 новых трэкаў, эфект гадавой працы гурта. Альбом прадстаўляе новы ўзровень не толькі ў беларускім хіп-хоп`е, але й агульнаў беларускай музыцы.
Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, зь вялікай колькасьцю скрэчаў - DJ Spox`a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы. Колькасць удзельнікаў гурта павялічылася да чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбому прынялі ўдзел выканаўцы з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).
Гурт "Чырвоным па Беламу", зьявіўся на сьвет напрыканцы 2004 году. Закладальнікам й ягоным лідарам зьяўляецца Кроў. Перад выхадам чацьвёртага альбома "Крывавы Сакавік" (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox. ЧпБ да сёняшняга дня зьяўляеццаамаль адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным рэп-гуртом.
«Мы вырашылі прэзэнтаваць гэты альбом, 16 ліпеня, у дзень Салідарнасьці, бо гэты альбом прысьвечаны у тым ліку сакавіцкім падзеям 2006 году на плошчы Каліноўскага, і тым людзям што праявілі адвагу і салідарнасьць, не пабаяўшыся выйсьці на плошчу каб адстаяць свой выбар. Мы салідарны з тымі хто застаецца і змагаецца на Радзіме. Гэты альбом для Вас», — адзначыў кіраўнік лэйбла VoliaMusic, Puper.
16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі) пройдзе сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом “Чырвоным па Белым”, з нагоды выхаду новага альбому "Крывавы сакавік". Пытаньні, аўтографы, фота. Можна будзе набыць новы альбом. Уваход вольны!
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме