16:15 13.07.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На машыне дыплямата зрабілі надпіс
13:59, 13 Июля | Алесь Кавалёў,
12 ліпеня на легкавіку Марціна Красінскага, Консула Генэральнага консультва Рэспублікі Польшча ў Беларусі зьявіліся надпісы. Гарадзенская міліцыя займаецца здарэньнем.
У прыватнасьці, на пярэднім нумарным знаку "Сітраэна" можна было разабраць, праўда неахайна напісанае, слова "кат". Як вядома, у польскай і беларускай мовах яно мае аднолькавае значэньне.
Мы пацікавіліся ў міліцыі, ці заведзена крымінальная справа і паводле якога артыкула? Аднак даваць інфармацыю ахоўнікі парадку спачатку адмовіліся. Але потым адзін з міліцыянтаў, папрасіўшы не называць яго, паведаміў, што абразьлівых надпісаў на машыне апэратыўна-сьледчая група, быццам бы, ня выявіла. Справа крымінальная не заводзілася, тым больш пашкоджаньняў на аўтамабіле ня выяўлена, пакуль што праводзіцца праверка.
Хутчэй за ўсё, дыплямат, які займаецца гаспадарчымі справамі консульства, пацярпеў абсалютна выпадкова: ён жыве ў спальным мікрараёне Горадні і машыну ставіць каля дому. Праўда, яна мае дыпляматычныя нумары, але таму і зьвяртае на сябе ўвагу. Цікава, што ў тым жа мікрараёне жыў іншы польскі дыплямат, якога летась знайшлі ў кватэры ў цяжкім стане. Яго даставілі ў беластоцкі шпіталь, дзе ён памёр.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме