21:45 12.07.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Маладыя дэмакраты” інфармуюць менчукоў
20:30, 12 Июля |
Сёньня ўвечары ў падземным пераходзе каля пляцу Якуба Коласа “Маладыя Дэмакраты” (моладзевая структура АГП) праводзіла сваю акцыю па інфармаваньні насельніцтва. Рабілася гэта праз распаўсюд інфармацыйнага буклета «Что Европейский союз может дать Беларуси?», у якім даволі падрабязна напісана пра прапановы ЭЗ афіцыйнаму Менску і пра 12 патрабаваньняў, якія гэты самы афіцыйны Менск павінен выканаць.
Актывісты “МД” стаялі ў заўважных сініх банданах – то бок праводзілі акцыю абсалютна адкрыта: і сапраўды, няўжо ў нас нельга дарыць людзям кнігі? Але гэткае рытарычнае пытаньне ня ёсьць рытарычным для некаторых супрацоўнікаў міліцыі. Адпаведна, адбылася спроба затрыманьня моладзевых актывістаў. Міліцыянты патрабавалі паказаць выходныя даныя, а потым нават і дазвол (!) “на рэалізацыю друкаванай прадукцыі” ды і ўвогуле імкнуліся “падлавіць” распаўсюднікаў на няведаньні ўласных правоў. Але тыя не зьбянтэжыліся, годна адказалі на ўсе “зачэпкі” міліцыі, пасьля чаго працягнулі распаўсюд. Міліцыя абмежавалася толькі праверкай асобы аднаго з распаўсюднікаў – маладога сацыял-дэмакрата Сяржука Кастыленкі, які праз 15 хвілін быў вызвалены.
У выніку пасьпяхова праведзенай акцыі было распаўсюджана каля 400 асобнікаў інфармацыйнага буклета. Нельга не адзначыць, што менчукі ахвотна разьбіралі гэтыя кніжачкі і збольшага прыязна ставіліся да распаўсюднікаў.
…Такім чынам, мы яшчэ раз можам запэўніцца, што прапановы ад ЭЗ запатрабаваныя ў нашым грамадстве, што дае плённую глебу для прапаганды дэмакратычных эўрапейскіх каштоўнасьцяў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме