20:30 29.06.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Зварот аргкамітэту акцыі 27 ліпеня да беларускага народу з нагоды 3 ліпеня
18:30, 29 Июня |
3 ліпеня беларусы сьвяткуюць дзень вызваленьня сталіцы Беларусі Менску ад немецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусы – мірная нацыя. 3 ліпеня1944 яны паказалі сабе й сьвету сваю прагу да Свабоды.
За гераічную партызанку і дзейсны супраціў акупантам Беларусь сталася паўнацэнным сябрам-заснавальнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Беларусь сталі пазнаваць і шанаваць у сьвеце. 3 ліпеня беларусы яшчэ на крок наблізілі Незалежнасьць.
Але дамагчыся сапраўднае Свабоды й Незалежнасьці нам удалося толькі праз паўстагодзьдзя, пасьля распаду Савецкага Саюза. 27 ліпеня 1990 г.была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Беларусь займела ўсе атрыбуты незалежнай дзяржавы: сваю Канстытуцыю, свой герб і сьцяг, беларуская мова стала дзяржаўнай.
27 ліпеня дэмакратычныя сілы Беларусі адзначаюць Дзень аднаўленьня<дзяржаўнага сувэрэнітэту. Запрашаем на ўрачысты мітынг-канцэрт 27ліпеня 2007 у 18:00 на плошчы Бангалёр.
Заклікаем беларусаў годна адзначыць сьвяты 3 і 27 ліпеня.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
14 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |