19:15 13.06.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Андрэя Клімава вярнулі ў сьледчы ізалятар
17:38, 13 Июня | Алег Грузьдзіловіч, , Фото:
Палітыка Андрэя Клімава выпісалі з турэмнага шпіталю з дыягназам “стэнакардыя” і зноў зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар. Паводле турэмных дактароў, Андрэй Клімаў пачуваецца лепш, але павінен лячыцца далей.
Маці палітыка Ала Клімава атрымала ад сына чарговы ліст. Клімаў піша, што яго перавялі са шпіталю зноў у сьледчы ізалятар. Ала Пятроўна зачытала дасланы сынам ліст:
“Дарагая матулечка. Закончыўся мой “адпачынак” у рэспубліканскай бальніцы. Я зноў у турме. Працягваю курс лячэньня ў бальнічным стацыянары. Умовы здавальняючыя, без заўзятых курцоў. Беражы сябе. Цалую. Андрэй. 10.06.07”.
Доктарка з рэспубліканскай турэмнай бальніцы, якая выходзіць да наведнікаў расказаць пра здароўе хворых зьняволеных, паведаміла: Андрэй Клімаў быў выпісаны яшчэ ў мінулы чацьвер, 7 чэрвеня. У шпіталі Клімаву паставілі дыягназ — стэнакардыя.
“Я ўсё патлумачыла самому Клімаву, ягонай жонцы, а жонка ўсё напісала для маці, якая дрэнна чуе. Збольшага ўсё тое самае, што і дзевяць гадоў таму. Стэнакардыя. Гэта такая хранічная хвароба сэрца”, — расказала доктарка.
Сваякі Клімава заўважылі, што апошні раз сустракаліся з гэтай самай лекаркай у мінулую сераду, 6 чэрвеня. Атрымалася, ужо празь дзень Андрэя Клімава выпісалі, але доктарка пра гэта не папярэдзіла.
Сёньня турэмны мэдык патлумачыла сваякам: казаць, што вязьня заўтра выпішуць, яна ня мела права. Такі парадак. Лекі, якія мінулы раз яна прыняла ад сваякоў для Клімава, да яго дайшлі, запэўніла лекарка.
Нагадаю, Андрэй Клімаў трапіў у турэмны шпіталь у другой палове траўня. Ён скардзіўся на сардэчныя прыступы і недахоп паветра. У камэры, дзе палітык на той момант правёў болей за паўтара месяца, усе зьняволеныя палілі.
Неўзабаве Аб’яднаная грамадзянская партыя, сябрам якой ёсьць Андрэй Клімаў, выступіла з патрабаваньнем тэрмінова вызваліць Клімава, каб уратаваць ягонае жыцьцё.
Якое лячэньне атрымлівае Андрэй Клімаў цяпер, калі яго вярнулі ў сьледчы ізалятар, невядома.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |