15:00 12.06.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У падтрымку Крысціны Шатікавай!
13:39, 12 Июня |
Наша глыбокае абурэнне выклікае пераслед моладзевай актывісткі, змагаркі за грамадзянскія правы, Крысціны Шацікавай. Яна – адна з тых людзей, якія не баяцца адкрыта выказваць свае думкі і перакананні, адстойваць праўду і справядлівасць, рызыкуючы сваім спакоем і дабрабытам. Крысціна неаднаразова ўдзельнічала ў акцыях салідарнасці з палітзняволенымі. Гэта выклікае павагу і падтрымку многіх свядомых людзей у нашай краіне.
Крысціна выхоўвае цудоўных дзяцей : 11-гадовага Мікіту і 9-гадовага Ягора , якія паспяхова вучацца, маюць добрыя адзнакі і паводзіны ў школе. Дзеці ў Крысціны заўсёды акуратныя, даглежданыя. Яны цікаўныя, эрудыраваныя хлопчыкі, займаюцца выяўленчым мастацтвам. Дык хіба можна крыўдзіць гэтыя светлыя галоўкі, пяшчотныя носікі, наносіць ім крыўду, стрэс і боль, адымаць ад матулі? Хіба гэта зноў, як акурат у сталінскія часы, хочуць разлучаць матуль і дзяцей, рэпрэсаваць за погляды і перакананні, за нашэнне нацыянальнай сімволікі і вывешванне нацыянальнага сцяга?
Яшчэ большае абурэнне выклікае тое, што гэта адбываецца у год, які на Беларусі абвешчаны Годам Дзіцяці. А гэта значыць, што патрэбен асабліва ўважлівы падыход да кожнай сям’і, дзе растуць дзеці, і павага правоў кожнай жанчыны.
Вельмі рэдка прымяняюць новы дэкрэт супраць алкаголікаў, там дзе ў сям’і ідзе тыднямі беспрабудная пьянка. Амаральных і асацыяльных бацькоў дзяржава мілуе, раз наведаецца ўчастковы, саставіць акт, ды на тым усё і канчаецца. Дык хіба ж можна адымаць дзяцей у добрай сям’і, дзе есць і матуля, і бабуля з дзядуляй, дзе наладжаны добрыя бытавыя ўмовы для жыцця, створаны спрыяльныя ўмовы для выхавання, культурнага і эстэтычнага развіцця? Старэйшыя працуюць на зямлі, і дзеці побач з імі
навучаюцца быць працавітымі і адказнымі.
Мы патрабуем спыніць пераслед Крысціны Шацікавай і яе сям’і, і выказваемся за тое, каб дзеці засталіся з маці. Прытрымлівацца гэтага дыктуе закон прыроды і развітой прававой дзяржавы.
Мы рашуча выступаем супраць таго, каб дэкрэт прэзідэнта № 18 “Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей з неўладкаваных сем’яў» прымяняўся супраць моладзевых і грамадскіх актывістаў.
Таццяна Севярынец
Іна Кулей
Людміла Гразнова
Таццяна Ваніна
Ірына Лаўроўская
Галіна Сіўчык
Таццяна Каспяровіч
Яўгенія Астрэйка
Марыя Фінькевіч
Вольга Дашкевіч
Святлана Завадская
Таццяна Клімава
Валянціна Трыгубовіч
Ала Кароль
Эла Гарэцкая
Эніра Браніцкая
Алена Танкачова
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме