16:00 01.06.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Gazeta Wyborcza: Лукашэнка рыхтуе амністыю
14:20, 1 Июня | Аляксей Дзікавіцкі,
Gazeta Wyborcza піша пра тое, што кіраўнік Беларусі “прыдумаў, як вызваліць палітвязьняў, не губляючы пры гэтым твару”. Паводле газэты, Лукашэнка рыхтуе амністыю
Паводле Gazety Wyborczej, міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўжо падрыхтавала праект адпаведнага закону, разглядам якога “палата прадстаўнікоў зоймецца яшчэ да парлямэнцкіх вакацыяў, ці да 29 чэрвеня”.
“Амністыя, магчыма, ахопіць таксама ворага №1 Аляксандра Лукашэнкі – Аляксандар Казуліна... Брамы турмаў адчыняцца 3 ліпеня – у Дзень рэспублікі, які адзначаецца ў гадавіну вызваленьня Менску ў 1944 годзе, што крыху дзіўна, бо звычайна амністыі ў Беларусі робяцца ў гонар круглых юбілеяў”, - піша польскі штодзёньнік.
Газэта адзначае, што пытацца пра “вызваленьне палітвязьняў” у афіцыйных асобаў няма сэнсу, бо “афіцыйна палітвязьняў у Беларусі няма”, яны асуджаныя “за крымінальныя злачынствы”.
“Для эўрапейскіх палітыкаў, зь якімі, пасварыўшыся з Расеяй, Лукашэнка хацеў бы супрацоўнічаць, справа Казуліна гэта як лакмусавая паперка. У Эўропе паўтараюць, што размовы зь Лукашэнкам будуць магчымыя толькі пасьля вызваленьня ягонага палітычнага праціўніка”, - піша Gazeta Wyborcza.
Паводле экспэртаў, меркаваньні якіх падае польскі штодзёньнік, сцэнар абвяшчэньня амністыі, якая ахапіла б і палітвязьняў, выглядае рэальна.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме