20:45 29.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Працэс над маладафронтаўцамі – пачатак гандлю з Захадам”
16:04, 29 Мая | Аляксей Дзікавіцкі,
“Беларускі рэжым адкручвае гайкі” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай “Gazety Wyborczej”, прысьвечаны працэсу над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Маладога фронту".
“Gazetа Wyborczа” піша, што за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі “беларускі рэжым заўсёды без ваганьняў садзіў у турмы”. А гэтым разам “пракурор запатрабаваў толькі штрафу”.
“Гэтым разам міліцыянты таксама ня зьбілі і не разагналі некалькі сотняў маніфэстантаў, якія перад будынкам суду дамагаліся вызваленьня сваіх паплечнікаў. Рэжым апынуўся ў цяжкай сытуацыі і таму становіцца больш мяккім”, – падае штодзёньнік меркаваньні экспэртаў.
“Wyborczа” называе таксама “абсурдным” абвінавачаньне на адрас актывістаў Маладога Фронту, бо арганізацыю “неаднаразова спрабавалі афіцыйна зарэгістраваць”.
“Пасьля таго, як у вязьніцы апынуліся Севярынец, Дашкевіч і Фінькевіч, назіральнікі мелі ўсе падставы меркаваць, што ўчорашні працэс будзе “канчатковай расправай над апазыцыйнай групай, якую ненавідзіць Лукашэнка. Калі стала вядома, што актывістам пагражае толькі штраф, прысутныя былі шакаваныя ”, – піша газэта.
Паводле “Wyborczej”, гэта можа азначаць “пачатак гандлю з Захадам”.
“Сталае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі пасьля таго, як Расея падвысіла цэны на энэрганосьбіты, пазбаўляе Лукашэнку самаўпэўненасьці”, – піша газэта.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |