20:00 28.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Пераслед маладафронтаўцаў -- неправавы і цынічны"
17:46, 28 Мая | Прэс-служба БСДП
“Пераслед беларускімі ўладамі “маладафронтаўцаў” стане не менш адмоўна легендарным, чым здзек часоў Айчыннай вайны над “маладагвардзейцамі”, — заявіў былы адвакат Ігар Рынкевіч. — Які б ня быў прысуд па гэтай справе, крымінальныя працэсы ў дачыненні да Аляксандра Казуліна, актывістаў “Партнерства”, “Маладога Фронта” застануцца ганебнымі для прэзідэнцкага рэжыма, іх месца — паміж карычневымі і чорнымі старонкамі беларускай гісторыі”.
Ігар Рынкевіч нагадаў, што “заканадаўчую базу” для пераследу “Партнерства”, “Маладога Фронта” і іншых дэмакратычных арганізацый заклаў уласнымі рукамі сам А.Лукашэнка, які прапанаваў беларускім дэпутатам прыняць папраўкі у Крымінальны кодэкс.
Па сведчанню І.Рынкевіча, сярод адвакатаў гэтыя змены ў кодэкс атрымалі назву “драконаўскіх”, а беларускія праваабаронцы на ўвесь свет узнялі голас за іх адмену. У пачатку мая ад камісіі “Свабоду Казуліну ды іншым палітвязням!” быў накіраваны зварот дэпутатам, у вышэйшыя органы судовай улады і пракуратуру зварот з настойлівымі прапановамі адмены гэтых антыправавых артыкулаў Крымінальнага кодэкса і перагляду судовых рашэнняў, рэабілітацыі асуджаных. “У гэтым звароце па маёй прапанове мы запатрабавалі ад пракуратуры вынесці па справам катэгорыі кшталту справы супраць “маладафронтаўцаў” наглядныя пратэсты на прысуды, што адбыліся, а таксама спыніць вытворчасць па ўзбуджаным крымінальным справам з вызваленнем грамадзян ад крымінальнай адказнасці ў сілу страты дзеяннямі грамадскай бяспекі”, — паведаміў І.Рынкевіч і заклікаў публічна звярнуць увагу пракурора, які падтрымлівае ў судзе Савецкага раёна г.Мінска дзяржаўнае абвінавачванне супраць “маладафронтаўцаў”, каб той выкарыстаў адпаведную прававую норму — артыкул 87 Крымінальнага кодэкса.
“Няхай улада праз пракуратуру прызнае свае памылкі, ня трэба здзекавацца над суддзямі, яны ўжо сталі адмаўляцца ад вядзення палітычных спраў, падобнай справе над актывістамі “Маладога фронту”, а іх прымушаюць прымаць неправавыя ды цынічныя рашэнні і робяць неўезднымі ў Еўрасаюз, — кажа І.Рынкевіч і працягвае свой каментар. — У рэшце рэшт, суддзя Аніскевіч у парадку арт.112 Канстытуцыі павінен пры разглядзе гэтай справы з вывадам аб неадпаведнасці Канстытуцыі нормы арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса прыняць рашэнне ў адпаведнасці з Асноўным законам і паставіць перад Канстытуцыйным судом (праз Вярхоўны суд) пытанне аб прызнанні артыкула 193-1 кодэкса неканстытуцыйным.”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме