20:15 27.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Створана 8 фракцыяў Кангрэсу
12:59, 27 Мая
Як паведаміла мандатная камісія, на 10 гадзін раніцы 27 траўня створана 8 фракцыяў Кангрэсу. Фракцыя “Рэгіёны за свабоду” – 201 чалавек, ПКБ – 124, “Грамадзянскае дзеяньне” – 119, Партыя БНФ – 98, “Саюз працы” – 95, “Справядлівая і салідарная Беларусь” – 94, “Эўрапейская кааліцыя” – 50, Партыя свабоды і прагрэсу – 28. Колькасьць чалавек у фракцыях можа зьмяніцца, бо іх фармаваньне яшчэ працягваецца. Згодна з рэглямэнтам Кангрэсу, фракцыі, якія маюць 92 і больш чалавек, атрымліваюць месца ў прэзыдыюме Палітрады АДС. На прэс-канфэрэнцыі кіраўнікі фракцыяў прэзэнтавалі свае фракцыі.
Старшыня фракцыі Віктар Карнеенка “Рэгіёны за свабоду” папрасіў ня блытаць фракцыю з рухам “За свабоду”. “Ня ўсе сябры руху ўвайшлі ў фракцыю, - адзначыў Віктар Карнеенка, - бо некаторыя палічылі стварэньне фракцыяў палітычнай гульнёй”. Ён таксама падкрэсьліў, што ў фракцыю ўвайшлі сябры палітычных партыяў, прадстаўленых на Кангрэсе, апроч ПКБ і жаночай партыі “Надзея”.
Старшыня фракцыі Партыі камуністаў Беларускай Валер Ухналёў падкрэсьліў, што Цэнтральны камітэт ПКБ дазволіў сябрам партыі ўступаць у іншыя фракцыі Кангрэсу. Таму апроч фракцыі прадстаўнікі ПКБ ёсьць у фракцыях “Саюз працы” і “Справядлівая і салідарная Беларусь”. “Для нас самае галоўнае – захаваць і ўмацаваць адзінства дэмакратычных сілаў. Неістотна, што мы ідзем не “шаг в шаг” і маем пэўныя тактычныя супярэчнасьці. Галоўнае, што мы ідзем у адным накірунку”, - сказаў Валер Ухналёў.
Кіраўнік фракцыі “Грамадзянскае дзеянне” Аляксандр Дабравольскі, адназначыў, што аснову фракцыі складаюць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, да якіх далучыліся беспартыйныя дэлегаты. Намеснікамі Аляксандра Дабравольскага абраныя былы мэр Гомеля Сьвятлана Гальдадэ, вядомы юрыст Міхаіл Пастухоў і экс-міністр працы Аляксандр Сасноўскі. Аляксандр Дабравольскі падкрэсьліў, што стварэньне фракцыяў спыняе спробы працаваць “хто куды хоча”. “Калі мы хочам пераменаў, то мы павінны займацца палітыкай, а галоўны закон палітыкі – калі ёсьць праблема, яе трэба вырашаць палітычным спосабам, працаваць на агульную мэту, дзейнічаць разам, знаходзіць кампрамісы”, - лічыць Аляксандр Дабравольскі.
“Створаная на Кангрэсе фракцыя Партыі БНФ зараз налічвае 101 чалавека, - паведаміла сакратарка фракцыі БНФ Валянціна Сьвяцкая. – Фармаваньне фракццыяў працягваецца, таму лічба можа зьмяніцца. Я вельмі ўсьцешаная тым, што ў нашую фракцыю ўвайшлі беспартыйныя - знакамітыя грамадзкія й культурныя дзеячы, такія як Аляксандар Вардамацкі, Валер Мазынскі, Тамара Мацкевіч. Таксама ў нашай фракцыі паэтка Лера Сом і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі”. Старшынём фракцыі Партыі БНФ абраны Віктар Івашкевіч, які па стане здароўя ня змог сёньня прысутнічаць на Кангрэсе. Паводле словаў Валянціны Сьвяцкай, 25 % фракцыі Партыі БНФ складае моладзь да 30 год, а 35 % -жанчыны.
Фракцыю “Саюз працы” ўзначаліў Аляксандар Бухвостаў. Ён падкрэсліў яе галоўную задачу – прыцягнуць да супрацоўніцтва людзей працы, якія не задаволены сацыяльным становішчам у краіне. У фракцыю ўвайшлі сябры аргкамітэта па стварэнню Беларускай партыі працоўных, а таксама сябры жаночай партыі “Надзея”.
Фракцыя “Справядлівая і салідарная Беларусь” складае 94 асобы. Яе старшынём абраны экс-кандыдат у прэзыдэнты, палітвязень Аляксандр Казулін, намеснікам яго стаў Ігар Рынкевіч. Ён заявіў, што ў фракцыю ўвайшлі ня толькі сябры БСДП, а таксама беспартыйныя дэлегаты, якія падзяляюць сацыял-дэмакратычныя погляды. Рынкевіч падкрэсьліў, што на сёньняшні дзень няма крызісу дэмакратычных сілаў, а ёсьць крызіс у стасунках паміж лідэрамі партыяў. “Мы ня будзем гуляць у віртуальны парлямэнт, мы гатовыя змагацца за ўладу ў тым ліку й на бліжэйшых парлямэнцкіх выбарах”. Ён таксама адзанчыў, што праца па абскарджванню вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году працягнецца.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме