22:00 26.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

В.Вячорка: “БНФ за стратэгію працы”

19:58, 26 Мая | Пресс-центр Конгресса демократических сил

Лідэр Партыі БНФ, намесьнік кіраўніка штабу А. Мілінкевіча па міжнародных кантактах на прызэдэнцкіх выбарах 2006 году, намесьнік старшыні Палітычнай Рады падчас выступу на Кангрэсе адзначыў, што вызваленьне палітычных вязьняў і магчымасьць правесьці гэты Кангрэс ёсьць вынікам посьпеху Кангрэсу мінулага.

“Сінхранізацыя стаўленьня да дэмакратычных сілаў Беларусі на міжнароднай арэне, прызнаньне Аляксандра Мілінкевіча ў якасьці дэмакратычнага лідэра Беларусі, добра арганізаваная праца ў камандзе былі дасягнутыя падчас навязваньня міжнародных кантактаў са знакавымі асобамі, арганізацыямі, парлямэнтамі, урадамі эўрапейскіх краінаў. Мы арганізавалі шэраг сустрэчаў для Аляксандра Мілінкевіча на самым высокім узроўні з Ангелай Мэркель, Гансам Пётэрынгам, Хасэ Мануэлем Барозу і інышмі еўрапейскімі палітыкамі,” - падвёў вынікі працы ў міжнароднай галіне Вінцук Вячорка.
 
Старшыня Партыі БНФ адзначыў, што лічыць вялікім дасягненьнем дэмакратычных сілаў Беларусі тое, што Эўропа зьвярнулася на беларускага народу з апублікаваным 21 лістапада 2006 году non-paper “Што Эўразьвяз можа даць Беларусі?” і зацьвердзіла сьпіс чыноўнікаў, якія ня маюць права ўязджаць на тэрыторыю Эўразьвязу. “Гэта абвяргае думку пра тое, што Беларусь ніхто ў Эўропе не чакае,” – заявіў Вінцук Вячорка.

“Партыя БНФ выступіла ініцыятарам правядзеньня Дня Незалежнасьці й адзначэньня угодкаў чарнобыльскай катастрофы, - сказаў Вінцук Вячорка, - А зараз мы заклікаем аб’яднацца для правядзеньня Дня абвяшэньня Сувэрэнітэту 27 ліпеня”.

Напрыканцы Вінцук Вячорка сказаў, што спрэчкі пра стратэгіі вядуць тыя, хто іх нават не чытаў. “БНФ прапаноўвае для абмеркаваньня стратэгію для АДС, створаную на аснове стратэгіі Партыі БНФ на 2007-2008 гг. Гэта стратэгія дзейнасьці, а не расстаноўкі крэслаў. Партыя БНФ выступае за стратэгію незалежнікаў, за стратэгію рэальнай працы, - заявіў Вінцук Вячорка.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме