21:00 26.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
А.Лябедзька: “Агульнапрызнанага лідара пакуль няма”
19:50, 26 Мая | Пресс-центр Конгресса демократических сил
Старшыня Нацыянальнага Камітэту аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька, выступаючы на Кангрэсе, спыніўся на пытаннях, якія ўжо паспелі ў першы дзень зрабіцца прадметам дыскусіі.
У прыватнасці, гэта пытанне стратэгіі Аб’яднаных дэмсілаў. Як вядома, альтэрнатыўны праект быў прадстаўлены “Еўрапейскай кааліцыцяй” літаральна напярэдадні Кангрэсу. “4 месяцы стратэгія была адкрытая для заўваг і прапаноў, – зазначыў Лябедзька. – Раптам з’яўляецца новы праект. 2 стратэгіі АДС – гэта такое разуменне дэмакратыі?” А.Лябедзька падкрэсліў, што “калі мы пераплавім стратэгію ў план канкрэтных дзеянняў, і будзем яго выконваць – толькі тады будзе поспех”.
Лідар Нацыянальнага Камітэту сказаў, што ён не ў захапленні ад прынцыпу сустаршыняў, якія будуць кіраваць Кааліцыяй – але ў рэальных умовах гэта дае магчымасць, “каб у апазіцыі – упершыню! – былі людзі, якія нясуць адказнасць за пэўны накірунак працы”. Што ж тычыцца адзінага альтэрнатыўнага лідара, дык Лябедзька адзначыў: “Было б вельмі добра, каб у Беларусі быў агульнапрызнаны лідар. Але такога няма нават у гэтай зале”.
Трагедыі ў гэтым Лябедзька не бачыць: ён нагадаў, што ў Югаславіі Каштуніца з’явіўся за паўтара гады да “аксамітнай рэвалюцыі”.
Вызначыў Анатоль Лябедзька і пункт, на які, з яго гледзішча, трэба скіраваць высілкі ў бліжэйшы час: “Зараз распачынаецца кампанія “Скажы Лукашэнку НЕ!”, прысвечаная скасаванню сацыяльных гарантыяў і льготаў. Гэтае дзеянне ўлады закранула мільёны людзей. Давайце аб’яднаем намаганні ў гэтым накірунку! Гэтая праблема хвалюе людзей, і пры плённай працы мы знойдзем падтрымку”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |