21:00 26.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Аляксандр Мiлiнкевiч: «Я заклікаю Вас спыніцца на самым галоўным – на стратэгіі»

19:01, 26 Мая | Пресс-центр Конгресса демократических сил

«Змаганне за ўладу ў краіне мы падмянілі змаганнем унутры апазіцыі. Кааліцыя – гэта сімвал аб’яднання, дзякуючы кааліцыі мы шмат, што зрабілі падчас прэзідэнцкіх выбараў. Але кааліцыя – гэта не “свяшчэнная карова”, гэта не мэта дэмакратычных сіл, кааліцыя – гэта інструмент, гэта сродак. І калі інструмент не працуе, трэба падумаць як збудаваць гэты інструмент па-іншаму. Імітацыяй дзейнасці мы ніколі не здабудзем падтрымкі ў грамадзян, актывістаў і партнёраў. Дзейнасць – гэта ключавое слова. І толькі дзейнасць павінна стаць вынікам гэтага Кангрэсу, — з такiмi словамi звярнущся  да дэлегатаў А.Мiлiнкевiч.  Ён падкрэслiў, што сённяшні Кангрэс выклікаў шмат дыскусіяў. «Кангрэс, які жорстка падзяліў на адных і другіх, выклікаў напружанасць унутры дэмакратычнага грамадства. Я непакоюся, што гэты Кангрэс будзе не платформай для шырокага абмеркавання і дыскусіяй, а парасонавай структурай з удзелам некалькіх партыяў», — лiчыць былы кандыдат  прэзыдэнты. 

Ён лiчыць, што менвавiта стратэгiя i ёсць самае галоўнае ў сённяшняй працы.

«Стратэгія вызначае чаго мы зможам дамагчыся, што мы ёсць. Стратэгія, прапанаваная для прыняцця на гэтым Кангрэсе, гэта Стратэгія чакання, а не дзейнасці. Перад тым, як праводзіць Круглыя сталы, мы павінны паказаць, што мы моц. І над гэтым трэба працаваць. Таму я заклікаю Вас спыніцца на самым галоўным – на стратэгіі. Калі стратэгія будзе стратэгіяй чакання, круглых сталоў, то тады лідэр непатрэбны. З такой стратэгіяй мы можам абмяркоўваць і дыскутаваць, але не змагацца. Для змагання патрэбны лідэр, які будзе выводзіць людзей на вуліцу. Замена лідэра круглым сталом у бальшыні грамадства будзе ўспрынятая, як параза.

Я гатовы ўзяць адказнасць на сябе, я прапаную сябе тым, хто ў мяне верыць. Рух “За свабоду” – гэта спроба даць магчымасць рэалізавацца тым, хто хоча ісці хутчэй, тым, хто хоча стартаваць ужо сёння. Рух, які мы ствараем, адкрыты для ўсіх і для актывістаў партый і для сябраў грамадскіх аб’яднанняў» — заявiў Аляксандр Мілінкевіч.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме