21:45 25.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Малады фронт” рыхтуе ўдар у адказ
20:26, 25 Мая | Алег Корбан,
У дзень, калi Савецкi суд сталiцы распачне палiтычную расправу па загадзе дзеючай улады над маладафронтаускiмi лiдэрамi Н.Палажанкай, Б.Гэрэцкiм, З.Хведаруком, А.Янушэускiм ды А.Корбанам, – "Малады Фронт" рыхтуецца нанесцi ўдар у адказ рэжыму апошняй дыктатуры у Еуропе, каб у яе адпала жаданне надалей супрацьстаяць i пераследваць арганiзацыю.
“Спецаперацыя” будзе прадстаўляць сабою масавую людскую падтрымку 28 траўня ля будынку суда з адпаведнымi флэш-мобамi, свiсткамi, партрэтамi i сцягамi. У гэты дзень будзе прадэманстравана усiм ворагам дэмакратычнага руху, што “Малады Фронт" - гэта не клуб па iнтарэсах або праект рэлiгiйнай секты, - гэта усер’ёз i надоўга моцны моладзевы едны рух, што не спынiць нi пратаколамi, нi турмою. Калi судзяць пяцярых маладафронтаўцаў — у iх абарону выходзiць шматлюдны фронт. Рэзананс гэткай падзеi разнясецца “з хуткасцю святла” па ўсёй краiне, у тым ліку па кабiнетах чыноунiкаў. Такi фронт , што здольны ператварыць гэты суд у судзiлiшча над самiм рэжымам, сам Гасподзь Бог абаронiць i падтрымае у неабходны час. I калi плануецца, па апошнiх звестках, арганiзаванне “круглага стала” памiж дзеючай уладай i апазiцыяй, – я перакананы, што нi Партыi камунiстау, нi Партыi БНФ, а менавiта "Маладому Фронту" наканавана адыграць там цэнтральную ролю i ўплывовую пазiцыю.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |