11:15 25.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гародні важна любая падтрымка!
09:59, 25 Мая
Учора, 24 траўня Гародня, фактычна, пазбавілася паравога млыну канца ХІХ стагоддзя. Раніцай будаўнікі пачалі выконваць злачынны загад Гарадзенскага аблвыканкама — разбураць млын. 15 маладзёнаў паспрабавалі спыніць акт вандалізму, але былі разагнаны міліцыяй. 13 чалавек было затрымана, 5 выпусьцілі праз некалькі гадзін, 7 суд вынес папярэджаньні, Максім Губарэвіч быў пакараны штрафам у 10 базавых велічынь.
Падчас таго, як абаронцы (у тым ліку і большасць каардынатараў) знаходзіліся ў пастарунку, працоўныя працягвалі зьнішчэньне млыну. Акрамя гэтага працягнуліся працы па разбурэньні флігелю палацу адміністратара (80-я гады XVIII стагоддзя).
Так мы вымушаны канстатаваць, што пасля непрацяглай «ідэалагічнай падрыхтоўкі» у выглядзе шэрагу публікацый у падуладнай прэсе і рэпартажах «брахучкі», бульдозеры пайшлі ў наступ.
У бліжэйшы час іх ахвярамі павінны стаць:
— квартал «Новы Свет» паміж вуліцамі Горкага — Міцкевіча — 17 верасня — Дзяржынскага — Астроўскага. (Забудова пачатку ХХ стагоддзя)
— шэраг будынкаў кварталу Тэльмана — Гараднічанская — Калючынская — Кірава.(Забудова канца ХІХ стагоддзя)
— унікальны для Беларусі і Гародні будынак ў стылі мадэрн па вул. Сацыялістычная 44.
На месцы помнікаў архітэктуры павінны паўстаць катэджы дзеля чынавенства, якое лабіруе зьнішчэньне, і офісы, дзеля «россійскіх робят». Міліцыянты, якія ў парушэньне законаў, разганяюць акцыі супраціву, і журналісты, якія ўхваляюць вандалаў ХХІ стагоддзя, — напэўна, таксама, разлічваюць на элітныя кватэры з цэнтры горада.
Але мы яшчэ маем шанец захаваць старажытную забудову найпрыгажэйшага гораду Беларусі. Мы падаем нумары тэлефонаў людзей, якія каардынуюць акцыі выратаваньня Гародні:
Алесь Залеўскі —
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме