13:46 21.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Як моладзь змагалася супраць адмены льготаў. Акцыя нон-стоп працягвалася 4 гадзіны
10:18, 21 Мая | Арцём Дарэўскі, , Фото:
На фото: Маска “Вушы зайца” – адзін з сымбаляў акцыі супраць скасаваньня льготаў
20-га траўня меў адбыцца мітынг-канцэрт на пляцы Бангалёр, ясноўнай мэтай якога было прыцягнуць увагу да нахабных плянаў дзяржавы па скасаванні студэнцкіх ільготаў. Аднак гэткі мітынг быў забаронены (нават на пляцы Бангалёр!). Таму было прынята рашэнне правесці мітынг без лёзунгаў, заклікаў, у форме адпачынку. Але ўлады мяркавалі недапусціць акцыю дастаткова прымітыўным шляхам: у людзей, хто ішоў у бок плоўчы, даглядалі асабістыя рэчы, некаторых затрымлівалі, а збірацца на Бангалёры проста не давалі. Таму першапачатковый план поўнасцю праваліўся. Моладзь збіралася на іншым прыпынку, недалёк ад Бангалёру. Там і з’явіліся першыя майкі з выявамі сымбалю акцыі – зайчыка (як сымбаль безбілетнага праезду). Там сабралося каля 100 чалавек, якія накіраваліся ў бок пляцу Якуба Коласа. Шэсьце праходзіла пад музычным суправаджэннем мабільных тэлефонаў і нават электрычнай гітары! Карацей, мора пазытыву і ніякай агрэсіі. Асабіста як удзельнік магу сказаць, што акцыя праходзіла надзвычай мірна.
Але гэткая вулічная ідылія была хутка перарвана так званымі “ахоўнікамі правапарадку”: каля вуліцы Якуба Коласа калёну дэманстрантаў ззаду нагнаў АМАП, прадстаўнік якога сказаў: “через минуту чтоб вас тут не было”. Але, канечне ж, гэткія сентэнцыі былі праігнараваны і моладзь рушыла далей. І тут пачаліся першыя вялікія непрыемнасці: з боку дарогі пад’ехаў МАЗ аўтазак і сумнавядомы аўтобус ПАЗ (сумнавядомы бо ім карыстаюцца рознага кшталту спецназы) з якога, як грыбы пасля дажджу, высыпалі АМАПаўцы і распачалі брутальнае паляванне на людзей у майках з сымбалем акцыі. Некаторыя з затрыманых (а такіх было болей за 20 чалавек) былі жорстка збітыя. Тым не менш, гэты “хапун” не спыніў моладзь, якая расцяклася і патаемнымі сцежкамі пайшла, адной групай на пляц Якуба Коласа, другой – у сквер імя Янкі Купалы, дзе плянавалася яшчэ адна акцыя па абароне ільготаў. Аднак у скверы пачалося выцісканне людзей, а першая група не дайшла да Якуба Коласа і мусіла разварочвацца і ісці назад (бо шлях быў перакрыты). У выніку наступных манеўраў адвольныя “атрады “ моладзі (з розных групаў) пачалі сцякацца на... Пляц Незалежнасці! (нарэшце, акцыі вяртаюцца туды). Там быў наладжана тое, што павінна было адбывацца на Бангалёры: моладзь адпачывала (бо давялося шмат пабегаць) і... гуляла ў “ката і мышаў” – што было вельмі дарэчы: кожны хто быў у гэты момант на пляцы Незалежнасці ўжо шмат разоў за дзень збягаў ад міліцыі. А калі народу на Незалежнасці стала багата было наладжана шэсце ў бок пляца Каліноўскага. У шэсці ўдзельнічала болей за 250 чалавек, якія актыўна скандавалі “Не адмене ільготаў” і , канечне ж, “Жыве Беларусь!”. Усё-ткі студэнты гэта патрыёты і Радзіму мы забыць ніяк ня можам, нават у той час, калі на павестцы дня ільготы. Гэтае дзеянне ўзрушыла ўвесь цэнтар гораду, а воклічы дэманстрантаў рэхам адбіваліся ад вышэзных дамоў праспекта Скарыны. Але і тут нас нагналі аўтазакі, а народ зноў расцёкя і сабраўся ля “Макдональдсу” на Нямізе, дзе сытуацыя паўтарылася. Да гэтага часу адпусцілі затрыманых раней, і некаторыя з іх далучыліся да пратэстуючых, якія прайўлі да вуліцы Гарадскі Вал.
Урэшце моладзь вырашыла, што негледзячы на ўсе перашкоды ўладам не ўдалося перамагчы нас, а наадварот, у выніку сённяшніх лятучых акцыяў (ці лепей сказаць акцыі, бо фактычна яна працягвалася нон-стоп 4 гадзіны: з 17-й да 21-й) перамаглі мы: моладзь, студэнцтва, прадстаўнікі моладзевых арганізацый, якія тут, сумеснымі дзеяннямі паказалі сапраўдную салідарнасць і еднасць. Таму, на знак нашай невялікай ПЕРАМОГІ моладзь тройчы гукнула “Не адмене ільготаў!” і, безумоўна, вечны нацыянальны вокліч “ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!”. Пасля гэтага пераможцы з пачуццём поўнай маральнай перамогі спакойна разышліся.
P.S. Як падемаляе радыё «Cвабода» пад час акцыі супраць скасаваньня льготаў спэцназ затрымаў болей за 20 чалавек. Пазьней усіх іх апусьцілі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме