18:45 17.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Затрыманых адпусьцілі
17:29, 17 Мая |
Чацьвёра ўдзельнікаў учорашняй акцыі ля будынку касьцёла Сьв. Язэпа, затрыманых міліцыяй, учора ж былі адпушчаныя з Цантральнага РУУС без складаньня пратаколаў. Такім чынам, навошта затрымлівалі – невядома. Мо зьбіраліся напісаць, што вернікі ля касьцёлу лаяліся матам або замест трэбаў спраўлялі патрэбы?
У акцыі ўдзельнічалі некалькі сотняў чалавек, прайшла яна, натуральна, надзвычай мірна: людзі стаялі са сьвечкамі, маліліся, сьпявалі «Магутны Божа». Нагадаем, што людзі патрабавалі вярнуць касьцёл каталікам і пратэставалі супраць намеру ўладаў зрабіць у будынку гатэль з лазьняй, басейнам і барам.
Трох дзяўчынаў, якія ішлі адзначыць Дзень салідарнасьці і былі затрыманыя, таксама адпусьцілі з таго ж Цантральнага РУУС без пратаколаў. «Насту Шышкову, Касю Дзядкоўскую і Алесю Кавалеўскую затрымалі, калі яны ішлі на плянаваную ля будынку КДБ акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі. Міліцыянты знайшлі ў дзяўчат партрэты зьніклых палітыкаў і сьвечкі. Акцыя салідарнасьці ля будынку КДБ не адбылася – тэрыторыя была ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі», – паведаміла радыё «Свабода».
Нагадаем, што стаяньне са сьвечкамі ды партрэтамі (але без лёзунгаў і плякатаў) ня ёсьць правапарушэньнем нават па лукашэнкаўскім заканадаўстве.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме