13:31 17.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Акцыя Салідарнасьці ў Кіеве
12:23, 17 Мая |
16 траўня ў Кіеве да Дня салідарнасьці быў зладжаны фэст грамадзянскай паэзіі пад назвай “Ода дыктатару”. Каля беларускай амбасады маладыя беларускія і ўкраінскія паэты чыталі вершы палітычнай скіраванасьці.
Блізу 50 чалавек узялі ўдзел у акцыі салідарнасьці ў Кіеве. Найперш каля партрэтаў зьніклых апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі былі запаленыя сьвечкі. Чытаньні “Ода дыктатару” распачаў беларускі паэт Андрэй Хадановіч. Салідарнасьць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі выказалі ўкраінскія творцы новай генэрацыі, якая сфармавалася ўжо ў постсавецкі перыяд.
“Ми тут, щоби в чистій і спокійній Білорусі не пропадали люди. В цій поезії була краса і загрозливість тоталітаризму”, - дэкляраваў малады паэт Алег Коцараў.
Акцыя завяршылася сымбалічным пераданьнем уладам Беларусі “помаранчевої мітки” ў выглядзе постэра фільма “Памаранчовая рэвалюцыя”. З пажаданьнем вучыцца на чужых памылках прадстаўнікам беларускай амбасады быў прэзэнтаваны таксама 17-томны збор твораў Сталіна.
Дарэчы, дакладна год таму, 16 траўня 2006 года, беларускія і ўкраінскія літаратары праводзілі супольную акцыю. Яны заклікалі прэзыдэнта Ўкраіны далучыцца да санкцыяў ЭЗ датычна сьпісу невыязных беларускіх чыноўнікаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |