23:00 16.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
4 удзельнікі акцыі каля кляштару бэрнардынцаў затрыманыя
21:00, 16 Мая | Любоў Лунёва,
Увечары каля кляштару бэрнардынцаў у Менску сабралася моладзь і грамадзкія дзеячы. Яны маліліся за вяртаньне касьцёлу сьвятога Язэпа вернікам, за Беларусь і за беларускіх палітычных зьняволеных, сьпявалі гімн “Магутны божа”.
Група моладзі трымала ў руках літары, зь якіх складваўся лёзунг “Вярніце храм вернікам”.
На месцы падзеі былі сотні людзей, у тым ліку шмат міліцыі і асобаў у цывільным. Пасьля заканчэньня акцыі салідарнасьці байцы спэцназу міліцыі затрымалі чацьвярых яе ўдзельнікаў: Алену Дзяніну, Аліну Калтовіч, Андруся Дашкевіча і яшчэ адну дзяўчыну на імя Маша. Затрыманых павезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску.
* * *
Сёньня ў Менску ў мікрараёнах Уручча, Серабранка, Чыжоўка, а таксама ў розных гарадох Беларусі на сьценах будынкаў зьявіліся партрэты зніклых і палітзьняволеных.
Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі 16 дня кожнага месяца адзначаецца ў Беларусі і за межамі краіны з кастрычніка 2005 году.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |