18:00 11.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пракуратура адмовілася заводзіць справу за перасьлед Шацікавай
16:29, 11 Мая |
Пракуратура Магілёва адмовіла завесьці крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія 23 красавіка, напярэдадні Дня волі, гвалтоўна даставілі ў псыхіятрычны шпіталь апазыцыйную актывістку Крысьціну Шацікаву
У паведамленьні, якое Шацікава атрымала па пошце, гаворыцца, што пракуратура Ленінскага раёна Магілёва правяла праверку і ўстанавіла, што службовыя асобы Магілёўскай абласной псыхіятрычнай бальніцы, а таксама міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне і дастаўлялі К.Шацікаву ў бальніцу, дзейнічалі ў межах правоў, якія прадстаўляюцца законам "Аб міліцыі" і законам "Аб псыхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказаньні".
Падставай для шпіталізацыі сталася нібыта “калектыўная скарга жыхароў дому”, у якім жыве Шацікава.
Пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёву адмовілася заводзіць крымінальную справу да ўчастковых міліцыянтаў, якія стала наведваюць школу, дзе вучацца дзеці Шацікавай. Матывацыя тая ж – дзеяньні міліцыянтаў законныя.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |