22:30 07.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Малады Фронт” ідзе ў Міністэрства юстыцыі і на БТ
21:09, 7 Мая | Алег Корбан,
Сёння ў Мінску адбылася доўгачаканая прэзэнтацыя ўстаноўчага сходу па рэгістрацыі “Маладога Фронту”. Актывісты арганізацыі зрабілі першы крок пасля 2003 году ў накірунку легалізацыі сваёй дзейнасці згодна з цяперашнім заканадаўствам і да налажвання нейкага дыялогу з уладай краіны. 22 маладафронтаўцы прынялі ўдзел у чацьвёртай спробе заснаваньня “Маладога Фронту” юрыдычным шляхам. Заўтра днём арганізацыйныя дакументы будуць перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі.
Паводле прынятых сходам дакументаў, арганізацыя будзе лэйбавацца як моладзевая грамадская аб’яднанне, якое грунтуецца на нацыянальных і дэмакратычных прынцыпах, з пастаянна дзеючымі Управай, Цэнтральнай Радай, і з’ездам раз у два гады. Падтрымаць ініцыятыўную моладзь сёньня прыйшлі шматлікія пісьменнікі, музыкі, дыпламаты, праваабаронцы і журналісты, якія непасрэдна зараз адлюстроўвааюць такі гістарычны факт у СМІ. Нават І нацыянальны тэлеканал паспеў узяць некалькі інтэрв’ю з удзельнікамі сходу, здымаючы чарговаы ролік пра “юнцоў-нацыяналістаў, купленых Захадам”.
Цяпер застаецца рабіць стаўкі на рашэнне чыноўнікаў і першых асобаў краіны, ці гатовыя тыя спадары прызнаць урэшце рэшт за 10 гадоў існавання руху маладафронтаўцаў нашую арганізацыю, паводле іх жа правілаў і законаў.
Пяць намінантаў крымінальнай справы (у іх ліку і я), узбуджанай супраць нас па абвінавачанні ў незаконнай дзейнасці “Маладога Фронту”, упэўненыя, што сённяшні сход пры такой шчыльнай інфармацыйнай падтрымцы станоўча паўплывае перш за ўсё на наш так званы судовы працэс, які мае адбыцца напрыканцы гэтага месяцу. Моладзь не здаецца, не хаваецца, яна ўсё больш уздымаецца і няспынна крочыць руйнаваць сённяшні прагнілы постсавецкі рэжым.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме