20:30 04.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сям’ю актывісткі Крысьціны Шацікавай дапыталі ў пракуратуры
18:24, 4 Мая |
Сёньня памочніца пракурора Кастрычніцкага раёну Магілёва Іна Суркова дапытала Крысьціну Шацікаву, ейную маці Сьвятлану Міхайлаўну і двух сыноў — васьмігадовага Ягора й адзінаццацігадовага Мікіту.
Чатыры гадзіны Іна Суркова правярала факты са скаргі Крысьціны Шацікавай і ейнай маці на дзеяньні ўчастковых міліцыянтаў Аляксандра Грабарава й Аляксандра Касянкова.
Гаворыць Крысьціна Шацікава:
“У пракурора мы ўдакладнялі сутнасьць маёй скаргі й скаргі маёй маці адносна таго, што тэрарызуюць маю сям’ю і маіх дзяцей. Яна сама сказала, што падставы — 18-ты дэкрэт, што цяпер дужа лёгка забраць дзяцей. Я буду даводзіць справу да суду. Цяпер будуць дапытваць участковых, сацыяльных пэдагогаў, усіх, хто мае нейкае непасрэднае дачыненьне да ўціску маіх дзяцей”.
Грамадзкая актывістка зазначае, што частыя й беспадстаўныя візыты міліцыі дахаты й на вучобу да дзяцей пачаліся ў верасьні 2006 году. За гэты час толькі аднойчы зь ёй сустрэлася ўчастковая — і, паводле агучанай у пракуратуры інфармацыі, прэтэнзіяў да Крысьціны як маці не было.
Міліцыя аднак ня кінула хадзіць да Шацікавых. Крысьціна і ейная маці дамагаюцца аднаго — каб міліцыянты пакінулі сям’ю і дзяцей у спакоі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |