15:15 04.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Вынікі рэгіянальных сходаў

13:11, 4 Мая |

На мінулым тыдні адбыліся рэгіянальныя сходы  у Менскай і Гомельскай вобласцях, на якіх адбылося галасаванне па пытаннях,  што будуць разглядацца падчас наступнага Кангрэса дэмакратычных сілаў. Прыводзім агульныя вынікі таемнага галасавання  паводле дзьвюх канферэнцый, і нагадваем, што наступная канферэнцыя пройдзе ў нядзелю ў Гродзенскай вобласці. Вынікі таксама будуць прыведзеныя на нашам сайце

 

Пытаньне 1.

·                     Ці Вы лічыце, што АДС павінны абраць старшыню Палітычнай рады, які склікае і праводзіць паседжаньні Палітычнай рады і яе прэзыдыюму, прадстаўляе АДС у міжнародных кантактах і ў дачыненьнях з суб’ектамі ўнутры краіны, інфармуе пра сваю дзейнасьць Прэзыдыюм і Палітычную раду АДС і справаздачны перад імі?

 

 

 

 

83

·                     Ці Вы лічыце, што аб’яднаныя дэмакратычныя сілы павінны абраць сустаршыняў Палітычнай рады ў складзе кіраўнікоў найбуйнейшых арганізацыйных структураў: В.Вячоркі, С.Калякіна, А.Лябедзькі, А.Ляўковіча, А.Мілінкевіча, якія будуць адказваць за арганізацыю канкрэтных кірункаў дзейнасьці аб’яднаных дэмакратычных сілаў?

 

 

 

91

Пытаньне 2.

·                     Ці Вы лічыце, што старшыня (сустаршыні) Палітычнай рады павінны абірацца:

 

 

 

89

 

непасрэдна на Кангрэсе?

 

88

 

на паседжаньні Палітычнай рады?

 

 

70

 

Пытаньне 3.

·                    Ці Вы лічыце, што Палітычная рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў павінна быць сфармаваная створанымі на Кангрэсе дэлегацкімі групамі паводле прынцыпу: 1 сябра Палітычнай рады ад поўных 10 сяброў дэлегацкай групы?

 

 

 

 

 

108

 

·                    Ці Вы лічыце, што Палітычная рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў павінная быць сфармаваная паводле квотнага прынцыпу, з улікам рэальнага ўдзелу структураў кааліцыі ў выбарчых кампаніях: БНФ, ПКБ, БСДП(Г), АГП, Рух “За Свабоду” накіроўваюць у яе па 6 прадстаўнікоў, іншыя – па 2. Пры гэтым ня меней за палову сяброў Палітычнай рады ад кожнай структуры павінны быць прадстаўнікамі рэгіёнаў. У склад Палітычнай рады таксама могуць увайсьці па 1 прадстаўніку ад кааліцыяў моладзевых, праваабарончых, прадпрымальніцкіх, жаночых і іншых арганізацыяў.

 

 

 

 

 

 

31

 

Пытаньне 4.

·                    Ці Вы лічыце, што прэзыдыюм Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў павінен быць сфармаваны з кіраўнікоў створаных на Кангрэсе дэлегацкіх групаў, якія маюць у сваім складзе больш за 5 адсоткаў агульнай колькасьці дэлегатаў Кангрэсу?

 

 

 

 

31

 

·                    Ці Вы лічыце, што прэзыдыюм Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў павінен быць сфармаваны з кіраўнікоў створаных на Кангрэсе дэлегацкіх групаў, якія маюць у сваім складзе больш за 10 адсоткаў агульнай колькасьці дэлегатаў Кангрэсу?

 

147

 

Вопрос 5

·                     Ці Вы лічыце, што функцыі і паўнамоцтвы прэзыдыюму мае вызначаць Палітычная рада?

 

154



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме