14:00 04.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бізнэс на касьцях рускіх жаўнераў
12:20, 4 Мая | Зьміцер Мышкоўскі,
Расія нэрвова рэагуе на знос помніка савецкаму салдату ў Таліне. Але ў свой час Крэмль прамаўчаў, калі на могілках маскоўскіх стральцоў у Магілёве пабудавалі аўтазапраўку.
"Нацыяналістычнай правакацыяй" ахрысьцілі ідэолягі ад улады намер мясцовых гісторыкаў ушанаваць памяць маскоўскіх стральцоў, што былі забітыя тамтэйшымі падчас лютаўскага паўстаньня 1661 году. Усталяваньне крыжа на брацкай магіле, на думку афіцыйных асобаў, "будзе замінаць добрасуседзтву з брацкай Расеяй".
Летась дэмакратычная грамадзкасьць без удзелу ўладаў адсьвяткавала 345-годзьдзе тых лёсавызначальных падзеяў. Менавіта пасьля вызваленьня гораду ад маскоўскай акупацыі Вялікім князем Янам Казімірам Магілёву быў дараваны герб, якім ён карыстаецца і па сёньня. Але ворагаў тады пахавалі па хрысьціянскай традыцыі.
Натуральным было б і зьяўленьне крыжа на месцы, дзе ляжалі рускія жаўнеры (цяпер гэта плошча Арджанікідзе, але ў народзе невыпадкова зацьвердзілася назва Касьцярня). Такім чынам гісторыкі плянавалі прыцягнуць увагу грамадзтва да гісторыі і ўшанаваць памяць загінулых.
Але замест крыжа на Касьцярні пабудавалі заправачную станцыю. Што да парэшткаў рускіх жаўнэраў, дык іх папросту скінулі экскаватарам у роў.
Вось і атрымліваецца: да костак на плошчы Тынесмяге адно стаўленьне, а на магілёўскай Касьцярні – іншае. Чаму? Магілёўцы лічаць, што ўсё тут проста: палітычны бізнэс – справа надзвычай цынічная.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме