14:30 20.04.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Братам Скрабцам забаранілі правесьці пікет
12:44, 20 Апреля | Уладзімер Глод,
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец і ягоны брат Аляксандар плянавалі зладзіць пікет 26 красавіка ля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта. Мэта — прыцягнуць увагу да ўмоваў, у якіх трымаюць палітзьняволенага Аляксандра Казуліна.
Менскі гарвыканкам правядзеньне пікету ў гэтым месцы забараніў. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што, паводле заканадаўства забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы бліжэй за 200 мэтраў да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта.
Сяргей Скрабец паведаміў Радыё Свабода, што ён і ягоны брат будуць абскарджваць такое рашэньне праз суд:
“Менскі гарвыканкам сам парушае закон, калі дазваляе правядзеньне канцэртаў ды іншых масавых мерапрыемстваў каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі альбо каля Палацу Рэспублікі. Атрымліваецца, што для адных закон існуе, а для другіх — не”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме