00:15 17.04.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Улада давіць страх у самой сабе
22:14, 16 Апреля | Юры Дракахруст,
Яднаньне Беларусі і Расеі пераходзіць у практычную плашчыню. Жорстка зьбітыя ўдзельнікі мірнай дэманстрацыі, у тым ліку жанчыны і старыя, арышты арганізатараў маніфэстацыі, шчыльныя кардоны міліцыі, якія не даюць гараджанам прайсьці па сваім горадзе – гэта пра Менск ці пра Маскву? Зараз ужо – пра абедзьве сталіцы.
Падабенства і ў неадэкватнасьці дзяржаўнага гвалту патэнцыйнай пагрозе. У Маскву амонаўцаў сьцягнулі з усёй Расеі , каб супрацьстаяць, як высьветлілася, адносна нешматлікай і, нягледзячы на рэвалюцыйную рыторыку лідэраў, мірнай дэманстрацыі: Пушкінская плошча – ня Красная, Крэмль далёка.
Ужо жорсткі разгон некалькі тыдняў таму дэманстрацыі апазыцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе паказаў, што расейскія кіраўнікі робяцца старанымі вучнямі сваіх беларускіх калегаў, і ўсё часьцей дзейнічаюць паводле прынцыпу героя Салтыкова-Шчадрына: «Тащить и не пущать».
Навошта? дакладней – чаму? Навошта на тле завоблачных рэйтынгаў папулярнасьці паводзіць сябе так, нібыта рэвалюцыя на парозе?
Справа хіба ў прыродзе ўлады – што беларускай, што расейскай. Падтрымкі большасьці ўжо мала. Трэба, каб падтрымлівалі ўсе. Ці баяліся ўсе, хто не падтрымлівае. Ці баяліся ўсе.
У Расеі, магчыма, гэтае новае стаўленьне да пратэстаў абумоўлена набліжэньнем выбараў, і ня сёлетніх думскіх, а галоўных , прэзыдэнцкіх, да якіх застаўся год. У адсутнасьці легітымнай працэдуры пераемнасьці ўлады (бо легітымнасьць дае ці манархічны прынцып, ці свабодныя выбары, а не спэцапэрацыя “Пераемнік”) расейскай уладзе мроіцца прывід Смуты. Тут і ў слабенькіх пратэстах чуецца голас хлопчыка з казкі Андэрсэна: “А кароль жа голы!” Ці больш па-руску: «Царь-то ненастоящий!»
Адсюль і пабоішча ў цэнтры Масквы – спроба дэманстрацыяй сілы падавіць страх у саміх сабе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |