19:15 14.04.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Маладафронтаўцам прызначылі судздзю
17:49, 14 Апреля |
Крымінальную справу, узбуджаную на Н.Палажанку (непаўнагадовую), Б.Гарэцкага, А.Корбана, З.Хведарука і А.Янушэўскага, бліжэйшым часам будзе разглядаць судздзя Савецкага раённага суду Аляксей Таманаў.
Камeнтуе Алег Корбан: «Я не бачу ніякой логікі ў дзеяннях беларускай улады адносна пераследу “Маладога фронту”. Няўжо ўлады спадзяюцца, што, калі нас нават кінуць за краты, маладафронтаўскі рух згасне? Наадварот, хутчэй можа здарыцца адваротны эфект. Наш працэс ніяк не стасуецца з прапановамі Еўразвязу аб супрацоўніцтве і выказваннямі
Лукашэнкі, што ў Беларусі няма ніводнага асуджанага за палітыку. Па шчырасьці, мы не прадстаўляем сабою палітычнай пагрозы дзеючай уладзе. Але што б там ні было, запалохаць і перасадзіць нас і ўсіх дэмакратычных актывістаў ў іх не атрымаецца. Гэта будзе бачна падчас нашага судзілішча».
Заклікаем усіх падтрымаць маладых актывістаў, якіх пераследуюць па наўпрост палітычных матывах, за іх грамадзянскую пазіцыю, ля будынку Савецкага суда. Пра дакладны час працэсу, калі ён будзе прызначаны, мы паведамім дадаткова.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме