15:00 10.04.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Вэртыкаль не жадае ўшанаваць памяць ахвяраў трагедыі

13:21, 10 Апреля | Зьміцер Мышкоўскі,

Сёньня спаўняецца 65 год так званаму "Магілёўскаму цунамі", падчас якога загінула каля дзьвух тысяч чалавек.

Ужо другі год запар магілёўцы зьбіраюцца на ўзьбярэжжы ракі Дубравенка, каб ускласьці кветкі да месца, дзе 10 красавіка 1942 году вялізныя хвалі, выкліканыя прарывам плаціны, змылі ўсю вуліцу разам з хацінамі і жыхарамі.

Нягледзячы на небывалыя ахвяры, гэтая трагэдыя малавядомая нават у самім Магілёве. Так, напрыклад, шмат хто з маладых людзей, што сталіся выпадковым сьведкам ушанаваньня загіблых, упершыню пачулі акалічнасьці далёкай ужо гісторыі. Але яны не адмовіліся падставіць свае подпісы пад чарговым зваротам да гарадзкіх уладаў .

Год таму ліст да вэртыкалі з просьбай паставіць на месцы трагедыі памятны знак падпісаліся каля тысячы чалавек. Але нічога не зьмянілася. Адказам падпісантам было маўчаньне.

Застаецца суцяшацца хіба тым, што сэрцы неабыякавых людзей - самыя лепшыя "памятныя знакі".



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме