21:30 09.04.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дагэтуль няма згоды ў пытаньні правядзеньня Кангрэсу дэмсілаў
18:03, 9 Апреля |
На сёньняшнім паседжаньні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў не была дасягнутая згода ў пытаньнях, зьвязаных з правядзеньнем Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Лідэры апазыцыі спадзяюцца, што нейкія зрухі ў гэтым пытаньні адбудуцца падчас правядзеньня канфэрэнцыі ў Вільні “Пазытыўная альтэрнатыва для Беларусі і яе грамадзянаў”.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька параўноўвае вынікі сёньняшняга паседжаньня з белымі і цёмнымі палосамі.
“Да белай паласы можна аднесьці тое, што прынятая ў канчатковай рэдакцыі “Малая Канстытуцыя” і эканамічная плятформа, а таксама прынятая стратэгія. Да яе, праўда, мы і Партыя БНФ зробім пісьмовыя заўвагі, але гэтыя дакумэнты можна лічыць прайшоўшымі праз Палітычную раду.
Што да цёмных палосак, то, на жаль, няма прагрэсу ў пытаньнях, зьвязаных з правядзеньнем Кангрэсу, з ягоным складам, з рэфармаваньнем структураў кіраваньня кааліцыі. Ёсьць надзея, што нейкія зрухі адбудуцца ўжо падчас канфэрэнцыя, якая пройдзе 11-12 красавіка за межамі Беларусі і ў больш шырокім складзе. На ёй будуць прысутнічаць ня толькі кіраўнікі палітычных структураў, якія ўваходзяць у Палітраду, але і няўрадавыя арганізацыі, экспэртная супольнасьць і прадстаўнікі рэгіянальных кааліцый”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |