22:45 02.04.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Антону Усцімчуку прысудзілі сем сутак арышту
16:40, 2 Апреля |
Магілёўскага актывіста затрымалі напярэдадні Дня волі, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.
Першае судовае паседжанне 26 сакавіка не адбылося, бо не знайшлося дзяжурнага адвакату. Сёння ён прысутнічаў, але гэта не дапамагло. Вось як пракаментаваў сітуацыю сябра Магілёўскага праваабарончага цэнтру Барыс Бухель:
– Сведкі, якія нібыта бачылі, што Антон лаяўся і абражаў мінакоў непрыстойнымі жэстамі, выглядалі няўпэўненымі, блыталіся ў адказах, прыводзілі супярэчлівыя факты. Усе бачылі, што яны хлусяць
Але суддзя Святалана Бурака пасля паўгадзіннага перапынку вынесла прысуд, якога не чакаў ніхто – тыдзень адміністрацыйнага арышту. Антон Усцімчук таксама вельмі здзіўлены:
– Я думаў, што мне дадуць трое сутак, альбо штраф, бо 25 сакавіка ўжо прайшло. Напэўна, улады хочуць запужаць актыўную моладзь, а іншых сродкаў, як незаконныя затрыманні ды арышты, у іх няма.
Барыс Бухель адзначыў, што справа Антона Усцімчука –палітычная, таму пратакол судовага пасяджэння, іншыя дакументы некалі яшчэ падымуцца, суддзі і падстаўныя сведкі мусяць трымаць адказ за свой прысуд.
Сёння ж адбудзецца суд над яшчэ аднім магілёўскім актывістам – Яўгенам Суворавым. Яго таксама затрымалі яшчэ 24 сакавіка і таксама абвінавачваюць у хуліганстве.
Ганна Чарнецкая
Вітольд Няўрыда
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме