15:30 26.03.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

У Менску пачаліся суды над затрыманымі моладзевымі актывістамі

14:07, 26 Марта | Любоў Лунёва,

Паседжаньні адбываюцца ў судах Фрунзенскага, Цэнтральнага і Першамайскага раёнаў.

Суд Цэнтральнага раёну пакараў арыштам на 5 сутак Антона Піева і Аляксея Рубанава.

Пачаўся суд над грамадзянкай Украіны Настай Жыўкавай. Яе затрымалі 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы. Наста паведаміла ў судзе, што міліцыянты адмовіліся патэлефанаваць  консулу. Наста распавяла "Свабодзе", што міліцыянты вельмі абразьліва выказваліся пра Ўкраіну і што да прысутнасьці украінскіх грамадзянаў у Беларусі.

У Фрунзенскім судзе будуць разглядаць адміністрацыйныя справы супраць Аляксандара Атрошчанкава, Тацяна Цішкевіч і Андрэя Ігнатовіча.

У Першамайскім судзе на разгляд справы Касі Галіцкай не прыйшлі сьведкі з боку міліцыі. Судзьдзя Юры Гарбатоўскі перанёс разгляд справы на заўтра, 27 сакавіка. Касю Галіцкую вызвалілі з-пад варты.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме